Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэатр на свабодзе
02:21, 23/08/2007

Рэжысёры, акцёры і гледачы «Свабоднага тэатра», у тым ліку яго кіраўнік Мікалай Халезін, сёння ў палову другога ночы былі вызваленыя з УУС Савецкага раёна Менска. У аддзяленні міліцыі людзей прымусілі напісаць тлумачальныя запіскі, аднак, пратаколы ў дачыненні затрыманых складзеныя не былі. На свабодзе таксама французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, яго асістэнтка Ніна Рэно, адміністратар французскага тэатра-студыі «Артфатвіль» Жэром Інпеледзері і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ. Усе ашаломленыя – упершыню беларускія амапаўцы разганялі не мірную дэманстрацыю дэмакратаў, а прэм`ерны паказ спектакля, пастаўленага французскім рэжысёрам па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль».

«Сітуацыя, калі ў эканоміцы наступае не прыдуманы, а рэальны крызіс, усе працэсы паскараюцца і выцякаюць у самыя мудрагелістыя формы. Адна з такіх мудрагелістых формаў – гэта перманентны прэсінг «Свабоднага тэатра». Гэты ціск на людзей, якія хочуць займацца свабоднай творчасцю. Цалкам адсутнічае логіка, калі пад прэсінгам аказваюцца музыкі, мастакі, тэатральныя дзеячы. Улада спрабуе размаўляць з мастакамі метадам пугі, што прыводзіць да аднаго: шэрагі мастакоў, якія хочуць займацца свабоднай творчасцю, становяцца ўсё шырэй. Мастацтва нельга пазбавіць свабоды. І улічваючы, што творчыя людзі маюць вялікую падтрымку за мяжой, на імідж рэжыму гэта працуе проста жахліва. Проста так арыштаваць кіраўніцтва французскай тэатра або прафесуру вышэйшай галандскай творчай школы і не папрасіць прабачэння перад імі – гэта немагчыма ўявіць у ніводнай краіне. Я не ведаю, чаго можна чакаць ад улады, якая спрабуе прымусіць мастака думаць па ўказцы. Гэта тупіковы шлях развіцця», – заявіў Мікалай Халезін, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 тое, што адбылося.

«Свабодны тэатр» плануе працягваць працаваць у Беларусі і далей. «Цяпер будзе сапраўдная «хваля» пратэстаў з боку творчых асоб Еўропы і ЗША. Ужо вельмі шмат хто ведае пра тое, што адбылося. Пра гэта ведаюць Том Стопард і Мік Джагер. Ніхто з іх не разумее, чаму ў нашай краіне нельга глядзець нават непалітычныя спектаклі? Нам застаецца жыць і працягваць рабіць сваю справу. Справа ўлады – выбіраць якім шляхам ісці. Але калі гэта шлях гвалту – не варта размаўляць пра еўрапейскіх каштоўнасці», – заявіў Мікалай Халезін.

22 жніўня ў 20.30 супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) уварваліся ў прыватны дом у раёне плошчы Бангалор у Менску, дзе праходзіў прэм`ерны спектакль беларускага «Свабоднага тэатра» па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль». Былі затрыманыя больш за 50 гледачоў спектакля, у тым ліку сам Мікалай Халезін і яго жонка Наталля Каляда, акцёры тэатра, французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, кіраўніцтва французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ.

На фота: "Свабодны тэатр" падчас нядаўняй сустрэчы з лідэрам групы Rolling Stones Мікам Джагерам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: