Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць амерыканскіх службоўцаў
10:12, 23/08/2007

Беларусь уводзіць візавыя абмежаванні для амерыканскіх службоўцаў у адказ на рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб пашырэнні спісу неўяздных беларускіх грамадзян у ЗША. "У адказ на недружалюбныя дзеянні ЗША Беларусь будзе здзяйсняць адпаведныя візавыя абмежаванні ў дачыненні пэўных катэгорый амерыканскіх афіцыйных асоб", – заявіла "Інтэрфаксу" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Яна падкрэсліла, што "меры ў адказ, якія зробіць Беларусь, ніякім чынам не адаб`юцца на чалавечых кантактах паміж беларускімі і амерыканскімі грамадзянамі". Насупраць улады Беларусі плануюць у аднабаковым парадку спрасціць афармленне віз грамадзянам ЗША для ўезду з гасцявой і дзелавымі мэтамі для "садзейнічання развіццю міжасобасных кантактаў".

Як адзначае намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі – начальніца аддзела прэс-службы беларускага МЗС Марыя Ваньшына, "пасля выканання неабходных унутрыдзяржаўных працэдур будзе ўсталяваны парадак, паводле якога візы на ўезд з згаданымі мэтамі на тэрмін да 30 дзён грамадзянам ЗША, як правіла, будуць афармляцца без запрашэнняў і на падставе толькі запоўненых візавых анкет". "Гэты крок з`яўляецца актам добрай волі і пацвярджае дружалюбны характар беларускай знешняй палітыкі", – падкрэслівае Ваньшына.

Нагадаем, на пачатку жніўня Дзярждэпартамент ЗША увёў візавыя абмежаванні для новых катэгорый беларускіх службоўцаў. У гэты спіс патрапілі службоўцы ўзроўню намеснікаў міністраў і вышэй альбо прыроўненыя да іх, генеральны пракурор і яго намеснікі, афіцэры МУС і КДБ у званні вышэй падпалкоўніка, супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў Менскага гарадскога і абласных выканкамаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і яго намеснікі, сябры ЦВК і старшыні абласных выбарчых камісій, старшыні абласных і раённых судоў, старшыня Канстытуцыйнага суду, дырэктары дзяржпрадпрыемстваў і іх намеснікі, а таксама мужы і жонкі пералічаных вышэй службоўцаў.

Як адзначалася ў заяве амбасады ЗША, рашэнне аб пашырэнні спісу было прынятае ў сувязі з тым, што праз год пасля ўвядзення візавых абмежаванняў у дачыненні вышэйшых службовых асоб Беларусі "рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае адпраўляць за краты і пераследаваць грамадзян за выказванні ў абарону дэмакратыі, правядзенне мірных дэманстрацый і выступы супраць рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: