Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіна адзначае 16-ую гадавіну Незалежнасці 10:06, 24/08/2007
Сёння, 24 жніўня, Украіна адзначае 16-ую гадавіну Незалежнасці. У гэты дзень 16 гадоў таму Вярхоўная Рада УССР прыняла Акт аб абвяшчэнні незалежнасці Украіны. 1 снежня 1991 года на рэферэндуме 90% украінцаў прагаласавалі за незалежнасць Украіны.
Святкаванне Дня Незалежнасці ў Кіеве пачнецца ў 9:00 у Нацыянальным запаведніку Сафія Кіеўская. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка разам з жонкай спадарыняй Кацярынай Юшчанкай ў Сафійскім саборы возьмуць удзел у набажэнстве Малітва за Украіну.
Падчас мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая малітва кіраўнікоў рэлігійных арганізацый за Украіну і ўкраінскі народ.
Пасля завяршэння набажэнства ў 10:00 Прэзідэнт Украіны выступіць з прамовай на Сафійскай плошчы. Таксама Юшчанка возьме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі асоб, якія зрабілі выбітнае ўкладанне ў справу пабудовы найноўшай украінскай дзяржаўнасці і ўручыць пашпарты грамадзяніна Украіны юнакам і дзяўчатам з усіх рэгіёнаў краіны, якія нарадзіліся 24 жніўня 1991 года.
З 12-і гадзін урачыстасці з удзелам Кіраўніка дзяржавы працягнуцца на Майдане Незалежнасці.
У 19:30 адбудзецца ўрачысты святочны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Украіны.
Учора, 23 жніўня, Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прэзентаваў агульнанацыянальны праект «Украінскі сцяг у кожную сям`ю».
23 жніўня 100 чалавек разгарнулі ў Данецку самы вялікі дзяржаўны сцяг Украіны, паведамляюць прадстаўнікі блока НУ-НС у Данецкай вобласці.