Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея можа адмовіцца ад вайсковых баз у Беларусі
11:31, 24/08/2007

У перспектыве Расея плануе адмовіцца ад радыёлакацыйных станцый (РЛС) сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе, размешчаных за межамі яе тэрыторыі. Пра гэта, паводле інфармацыі расейскіх СМІ, заявіў камандуючы касмічнымі войскамі РФ генерал-палкоўнік Уладзімір Папоўкін на авіякасмічным салоне "МАКС-2007" 23 жніўня.

Паводле яго слоў, расейскія касмічныя войскі "плануюць ухадзіць з РЛС за межамі Расеі", каб не ставіць абароназдольнасць краіны ў залежнасць ад "чужых палітыкаў". "Упэўніваю, што "дзір" у сістэме папярэджання ракетнага нападу ў нас няма, – сказаў Папоўкін. – Разам з тым існуе пытанне, якое звязанае з станцыямі, размешчанымі па-за тэрыторыяй нашай краіны – ва Украіне, у Азербайджане, у Казахстане і Беларусі", – паведамляе БелаПАН.

Па словах генерал-палкоўніка, у выпадку ўзнікнення якога-небудзь канфлікту можа з`явіцца "спакуса выкарыстаць для ціску на нас сам факт існавання гэтых РЛС". "Напрыклад, адключэннем электраэнергіі ад нашых аб`ектаў сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе", – растлумачыў У.Папоўкін.

У Беларусі дзейнічаюць два вайсковыя аб`екты Расейскай Федэрацыі – радыёлакацыйная станцыя "Волга" сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (Ганцавічы, Берасцейская вобласць) і цэнтр далёкай сувязі Ваенна-марскога флоту Расеі (Вілейка, Менская вобласць). Паводле розных дадзеных, на гэтых аб`ектах праходзяць службу каля 900 вайскоўцаў і працуюць больш за 500 асоб грамадзянскага персаналу.


камэнтароў: 4

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: