|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ліквідатар абвесьціў галадоўку 10:31, 24/08/2007 З ліквідатарам размаўляе карэспандэнт “Польскага радыё”. -- У чым заключаецца канфлікт? -- Больш за 10 гадоў я раблю спробы зьвязаць сваё захворваньне ды інваліднасьць з удзелам у работах у Чарнобылі. Я служыў там палову году. 20 гадоў хварэю. 5 гадоў вырашаю пытаньні ў судах. Міністэрства здароўя кажа, што мае хваробы радяцыяй не абумоўленыя. Я прасіў навуковую частку - Гомельскі цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны даказаць гэта так, або наадварот. Я вайсковы ліквідатар, у мяне ёсьць усе дакумэнты. Але кансыліюм вырашыў, што мне трэба зьвярнуцца ў Міністэрства абароны й скласьці карту-схему, на якіх аб’ектах я працаваў. Я сказаў, што гэта валакіта яшчэ на палову году. Я адмовіўся й запатрабаваў навуковага заключэньня. -- Такія заключэньні нехта мае? -- У нас у Мазыры, Рэчыцы й Калінкавічах шмат вайсковых ліквідатараў, якія са мною служылі. У нас ёсьць грамадзкая арганізацыя “Дапамога”. Шмат вайскоўцаў, якія са мною служылі, і нават аднолькавыя захворваньні ў нас. А мне чамусьці тармозяць. -- А з чым гэта зьвязана? -- З тым, што Інструкцыя Міністэрства аховы здароўя № 105 дае крытэрый ацэнкі сувязі захворваньня з працаю на Чарнобылі. І вось, як быццам бы я ў гэтую інструкцыю ня ўпісваюся. Але інструкцыі штогод новыя, гэта суб’ектыўны фактар. А навука можа даць аб’ектыўную ацэнку. Аналізы паказалі, што я маю ў арганізме да сёньняшняга дня цэзій-137. Вінаваты ў гэтым Чарнобыль, ці не? Я кажу, што так, а мне кажуць, што яшчэ доўга трэба абсьледавацца. -- Якія будуць вашыя наступныя дзеяньні? -- Пра сваё рашэньне я напісаў у “кнігу скаргаў”, гэта запісана ў пратаколе рашэньня кансыліюма. Буду сустракацца з дырэктарам інстытута. Пакуль канфлікт ня вырашаць, я галадоўкі не перапыню. Ведаю, што Міністэрству аховы здароўя гэта “да лямпачкі”. -- Гэта яшчэ больш пагоршыць стан вашага здароўя... -- У мяне іншага выйсьця нама. Мяне 2 разы звальнялі з працы. Разбурылася сям’я з-за хваробаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|