Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДК падчышчае шэрагі службоўцаў у Менску
16:15, 24/08/2007

Звольнены галоўны менскі будаўнік Вячаслаў Кушнер. Амаль у гэты самы час вызвалілася крэсла кіраўніка Менскага райвыканкама.

Адразу два буйныя службоўцы звольненыя на гэтым тыдні. Вячаслаў Кушнер займаў пасаду намесніка мэра Менска па будаўніцтве, Міхаіл Глінскі быў старшынёй Менскага райвыканкама.

– Нам, супрацоўнікам, паведамілі пра звальненне Вячаслава Якаўлевіча Кушнера ў панядзелак, 20 жніўня, на планёрцы, – распавялі «КП в Беларуси» ў прэс-службе Менгарвыканкама. – Ён звольніўся з фармулёўкай «па ўласным жаданні». Выканаўцай абавязкаў намесніка старшыні па будаўніцтве цяпер прызначаны дырэктар УКС Менгарвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Галь. Як паказвае практыка, той, хто становіцца в.а., потым рэдка займае гэтую пасаду…

Дзе цяпер Вячаслаў Кушнер і чым ён будзе займацца, у Менгарвыканкаме не кажуць. Цяжка паверыць, што галоўны менскі будаўнік сам сышоў з прэстыжнай пасады. Тут можна ўспомніць, што менш як месяц таму міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў даклаў Аляксандру Лукашэнку: Менск не выканаў план па будаўніцтве жылля. За паўгода было пабудаванае толькі 72%.

Звальненне другога буйнага службоўцы, кіраўніка Менскага райвыканкама Міхаіла Глінскага таксама мала нагадвае сыход па ўласным жаданні. Хоць у райвыканкаме кажуць, што ён сышоў сам:

– Ён не працуе з серады, з 22 жніўня, – распавялі ў райвыканкаме. – Абавязкі цяпер выконвае Сяргей Рута, намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве.

Прычына звальнення Глінскага відавочная: апошнім часам камітэт Дзяржкантролю актыўна правяраў, як вылучаюць зямельныя ўчасткі ў Менскім раёне. Кантралёры знайшлі факты грубага парушэння заканадаўства аб зямлі: самавольнае заняцце зямель, пазапраўны захоп лесу, падаванне і канфіскацыя ўчасткаў з парушэннем закона.

– Бяда наша ў тым, што службовыя асобы не выконваюць свае прафесійныя абавязкі, – заявіў старшыня КДК Зянон Ломаць пасля праверкі. Мабыць, цяпер на змену службоўцам, якія правініліся, будуць шукаць больш адказных людзей.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: