Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінюст вынес папярэджаньні тром апазіцыйным партыям
15:16, 24/08/2007

Сёньня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя” і БСДП (Грамада). Як заяўляе мінюст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Менскую гарадзкую і абласныя арганізацыйныя структуры ня менш чым у чатырох абласьцях.

Мін’юст заяўляе, што нягледзячы на патрабаваньні і папярэджаньні, згаданыя партыі дагэтуль не ўтварылі неабходнай колькасьці арганізацыйных структур. У выпадку далейшага ігнараваньня закону можа быць пастаўлена пытаньне аб прыпыненьні іх дзейнасьці альбо аб ліквідацыі ў судовым парадку.

Партыя БНФ не згодная з рашэннем Мінюсту. “Мы разглядаем гэты факт не з юрыдычный, а з палітычнай кропкі гледжання. Думаю, ідзе падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Мы спрабавалі зарэгістраваць арганізацыйныя структуры і ў Гарадзенскай, і ў Гомельскай абласцях, але мясцовыя ўлады ціснулі на ўласнікаў памяшканняў, і мы не змаглі знайсці юрыдычныя адрасы. Таму атрымліваецаа “замкнутае кола” – патрабуюць і не даюць зарэгістравацца. Дадзенае папярджанне цалкам адпавядае стратэгіі ўлады па падрыхтоўцы да палітычных кампаній. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 году былі ліквідаваныя грамадскія арганізацыі і праваабарончыя цэнтры. Тое ж самае было ў 2001 годзе. Зараз першым сігналам стала прыпыненне дзейнасці Партыі камуністаў беларускай. Магчыма, падыйшла чарга трох іншых партый”, -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч.

За 2006-2007 гэта трэцяе Партыі БНФ папярджанне і існуе рэальная пагроза закрыцця партыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: