Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Заіка: Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй складзе 6 мільярдаў
12:39, 24/08/2007

Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі ў 2007 годзе можа скласці $2,1 млрд., або 4,8% да ВУП, паведаміў учора міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка. Прэс-цэнтр Хартыя’97 папрасіў пракаментаваць прагноз міністра кіраўніка аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леаніда Заіку.

«Агульную негатыўную карціну гандлёвага сальда абумаўляюць эканамічныя стасункі з Расеяй. Паводле маіх падлікаў, адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй складзе каля 6 мільярдаў даляраў, – заявіў эканаміст. – Перад міністрам эканомікі пастаўленая задача па паніжэнні адмоўнага гандлёвага сальда, і ён будзе спрабаваць яе вырашыць. Па маіх жа падліках, па выніках года адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй складзе каля 6 мільярдаў даляраў».

На думку аналітыка, цяпер урад імкнецца ліквідаваць гэты правал: павялічаныя продажы калійных угнаенняў, беларускіх трактароў, аўтамабіляў, вядзецца актыўны пошук новых рынкаў. «Але праблемы адмоўнага сальда з Расеяй вырашыць не атрымаецца. Максімум, што можна будзе дамагчыся, – гэта знізіць яго да 5 мільярдаў даляраў», – мяркуе Заіка.

Праблемы з аплатным балансам абумоўленыя, акрамя адмоўнага сальда з Расеяй, адсутнасцю замежных інвестыцый і малаважным крэдытаваннем эканомікі звонку. Прысвоеныя нядаўна крэдытныя рэйтынгі, як лічыць эканаміст, таксама няздольныя выправіць сітуацыю з знешнім крэдытаваннем.

«Праблема сальда абумоўленая дрэннай прамысловай і эканамічнай палітыкай, на якую Мікалай Зайчанка паўплываць не ў сілах» , – падагульняе Леанід Заіка.


камэнтароў: 8

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: