Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ўначы (у 00.40) ў Нясьвіжы былі затрыманы актывісты “Маладога фронту” Наста Азарка, Наста Палажанка, Арцём Дубскі і Аляксандар Жукаў. Іх затрымалі за надпіс, зроблены на белым плоце, “Беларусь – гэта сьвятое!”. Потым моладзевыя актывісты раздавалі ўлёткі да суду Насты Азаркі.
Пасьля гэтага пад’ехалі міліцыянты і затрымалі актывістаў. Дагэтуль яны знаходзяцца ў Нясьвіскім пастарунку. Паводле Насты Палажанкі, Насту Азарку, Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава адвезьлі ў суд. Непаўнагадовая Наста Палажанка будзе накіравана на адміністрацыйную камісію.
У актывістаў міліцыянты забралі тэлефоны. Патрабаваньне Насты Палажанкі выклікаць адваката было адхілена.
Паводле Насты Палажанкі, міліцыянты вінавацяць затрыманых актывістаў у хуліганстве.