|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Быць разам – у Еўразвязе (Фотарэпартаж) 17:49, 26/08/2007
Сярод гледачоў асабліва шмат беларусаў: сцэна размешчаная ў 300 метрах ад літоўска-беларускай мяжы. Пазнаць нашых суайчыннікаў нескладана – вялізная колькасць нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў гаворыць сама за сябе. Лозунг «Жыве Беларусь!» і «Беларусь – у Еўропу!» гучыць падчас канцэрту гучна і практычна бесперапынку. У фэсце бяруць удзел тры папулярныя беларускія гурты – «Ляпіс Трубяцкі», «IQ 48» і «Drum Extasy». У Норвелішкес выступаюць таксама самыя папулярныя літоўскія выканаўцы Андрус Мамантовас, "Skamp", "G&G sindikatas", "Pieno lazeriai" і літоўская выканаўца Ёана з сваім праектам "Joana and the Wolf". Таксама прыехалі самыя модныя групы з Ісландыі ("Leaves"), Фінляндыі ("Poets of the Fall"), Латвіі ("Tribes of the City") і Польшчы ("Myslovitz"). Частку сумы, атрыманай за фэставыя квіткі, арганізатары накіруюць пацярпелым ад чарнобыльскай аварыі дзецям беларускага горада Чачэрска. Фэст праходзіць мірна і без здарэнняў. Наадварот, яго арганізатары адзначаюць высокі ўзровень культуры яго ўдзельнікаў. «Гэта – не толькі музыка, але і выдатны музычны спектакль на скрыжаванні некалькіх культур. Апошняя мяжа ў Еўропе – жалезная мяжа. Яна разбурыцца з дапамогай музыкі. Я маю на ўвазе фізічную мяжу паміж нашымі краінамі, і не толькі фізічную, самае галоўнае – у розумах», – заявіў арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус. На рок-фэст "Be2gether" у якасці гледачоў прыехалі прадстаўнікі некаторых амбасад еўрапейскіх краін у Беларусі, а таксама міністр замежных спраў Літвы Пятрас Вайцекюнас. Нагадаем, 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіў заяву, у якой звярнуў увагу на тое, што літоўскі бок прымае на сябе поўную адказнасць за "захаванне рэжыму дзяржаўнай мяжы і недапушчэнне інцыдэнтаў, выкліканых масавым знаходжаннем грамадзян у прымежнай паласе". Знешнепалітычнае ведамства Літвы паспяшалася супакоіць беларускі бок. "Рок-фэст "Be2Gether" накіраваны на збліжэнне літоўскага і беларускага народаў. Літоўскі бок прыме усе неабходныя меры для гарантавання бяспекі і парадку падчас мерапрыемства", – заявіла прэс-сакратарка знешнепалітычнага ведамства Літвы. ![]() ![]() Міністр замежных спраў Літвы Пятрас Вайцекюнас ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фота yahoo.com
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|