Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
10 тысяч чалавек паглядзелі ў Львове беларускі фільм «Плошча» 17:45, 26/08/2007
Ва Львове 25 жніўня прайшоў міжнародны кінафестываль, прысвечаны Дню незалежнасці Украіны. У яго рамках, па спрыянню Усеўкраінскага аб’яднання “Свабода”, па-за конкурсам быў паказаны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
Нагадаем, фільм распавядае аб падзеях у Мінску ў сакавіку 2006 года, калі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
На дэманстрацыю фільма на вялікіх экранах на плошчы Валавая сабраліся каля 10 тысяч чалавек. Пра тое, што было далей, “Еўрарадыё” распавёў беларускі праваслаўны святар з Львову а. Сяргей Горбік:
“Тут былі артысты, якія ў 1989 годзе прыязджалі ў Менск і разам з “Талакой” святкавалі Купалле. Яны выйшлі на сцэну і заспявалі “Пагоню”. І людзі іх падтрымалі. І ўся плошча скандавала: “Жыве Беларусь!”
Таксама быў паказаны фільм “Урокі беларускага”. А пасля людзі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх загінуўшых і памерлых дзеячоў беларускага дэмакратычнага руху.