Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На загад ГУУС Менгарвыканкама менскаму клубу «Арэна» забароненае выдаваць гастрольныя пасведчанні на правядзенне канцэртаў. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў дырэктар клуба Ігар Шабетнік.
Па словах дырэктара клуба, з чым звязанае закрыццё клуба дагэтуль дакладна невядома. «Я ведаю, што існуе вусны загад начальніка ГУУС Менгарвыканкама. Думаю, што менскія ўлады не хочуць, каб у нашым клубе праводзіліся канцэрты рок- і фолк-гуртоў. Складана сказаць, што яны там сабе прыдумалі. Службоўцы толькі рассылаюць пісьмовыя і вусныя загады ў іншыя інстанцыі. Мне толькі сказалі, што я больш не магу працаваць. Не магу зразумець, чаму гэтыя моладзевыя, паўсамаробныя гурты, якія давалі ў нас канцэрты, выклікаюць непрыязнасць ва ўлад горада. Нічога апазіцыйнага ў іх творчасці насамрэч не было. Магчыма, службоўцам не падабаецца альтэрнатыўная музыка», – выказаў здагадку Ігар Шабетнік.
Вядома, што пакуль «Арэна» будзе працаваць толькі як кафэ – без канцэртаў.