Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экс-міністр абароны РБ: «Лукашэнка не зацікаўлены ў размяшчэнні расейскіх ядзерных аб`ектаў» 13:52, 27/08/2007
«Вельмі складана каментаваць заяву амбасадара Расеі. Я не ведаю на чым грунтуецца спадар Сурыкаў. Стасункі Расеі і Беларусі апошнім часам толькі пагаршаюцца. Ідзе відавочная дэзінтэграцыя. Я думаю, што Лукашэнка, нягледзячы на свае ранейшыя шкадаванні наконт вываду ядзерных ракет, не зацікаўлены ў размяшчэнні расейскіх ядзерных аб`ектаў», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыя’97 былы міністр абароны Беларусі Павал Казлоўскі, каментуючы заяву амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава з нагоды размяшчэння ў Беларусі новых вайсковых аб`ектаў, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі.