Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь спыніла экспарт электраэнэргіі ў Польшчу 16:30, 27/08/2007
Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка канцэрну "Белэнэрга" Уладзімер Кардуба, якога цытуе агенцтва ІТАР-ТАСС. "У сувязі з падаражэньнем расейскага газу Беларусь цяпер не экспартуе электраэнэргію. Яе цана стала непрывабнай для Польшчы",– сказаў Кардуба. Ён дадаў, што большасьць беларускіх электрастанцыяў працуюць на газе.
Апрача таго, узрасьлі патрэбы ў электраэнэргіі на ўнутраным рынку ў сувязі з тым, што ад чэрвеня Беларусь не атрымлівае электрычнасьць з Украіны. Беларусь разьлічвае на аднаўленьне паставак з Украіны, працягваюцца перамовы, але "пахваліцца пакуль няма чым", – прызнаў Кардуба.
Беларусь плянавала сёлета атрымаць 3,3 мільярда кілават-гадзінаў украінскай электраэнэргіі, але рэальна імпартавала толькі 1 мільярд. Апрача ўласнай вытворчасьці Беларусь імпартуе электраэнэргію з Расеі.