Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фэст «Be2Gether» атрымаўся сапраўды еўрапейскім
10:59, 27/08/2007

Скончыўся фестываль Be2Gether, што праходзіў каля літоўска-беларускай мяжы і быў прысвечаны 50-цігоддзю Еўрапейскага саюза. Беларусь на ім была прадстаўленая гуртамі “Ляпіс Трубецкой”, IQ48, Drum Ecstasy.

Падводзячы вынікі фэсту, можна сказаць, што ён атрымаўся сапраўды еўрапейскім па якасці, гуку і энергетыцы.

На фэст сабраліся людзі з розных краінаў: Расіі, Эстоніі, Англіі, Польшчы і, відавочна ж, Беларусі.

Паводле “Еўрапейскага радыё” сярод гуртоў, якія выступілі, найбольш звяртаў на сябе увагу “Therapy?” - гурт, які б спадабаўся аматарам цяжкага метал-року. Дарэчы, на сваёй прэс-канферэнцыі ўдзельнікі гурта сказалі, што вельмі радыя выступаць на ўсходняй мяжы Еўрасаюза ды да таго на мяжы двух краін. Між іншым, музыкі ведаюць Беларусь. І з задавальненнем выступілі б у нашай краіне, але на жаль, пакуль іх не запрашаюць. Беларускую музыку “Therapy?” раней не чулі, але гэта выправілася на фестывалі.

Далей – “Morcheeba”, каманда, якая грае трып-хоп. Вядома, людзі, якія прыйшлі, не “каўбасіліся” так, як пад “Therapy?”, бо стыль музыкі ўсё ж такі перадвызначае пэўныя паводзіны на канцэрце. Але наведвальнікі сапраўды атрымлівалі кайф ад музыкі і свайго ўлюбёнага гурта.

Літоўская музыка не вельмі папулярызуецца ў Беларусі, але шчыра раім паслухаць Андрыюса Мамонтаваса, аднаго з самых вядомых рок-музыкаў Літвы. Яго канцэрт сабраў больш за ўсё гледачоў, і музыка сапраўды вартая таго, каб у Беларусі яго ведалі.

Ну і да таго гурта, які ў Беларусі ўжо добра ведаюць. І на прэс-канферэнцыі, і падчас канцэрту “Ляпісы”, як заўсёды, сцябаліся.

“Ляпісы” сваім выступам сабралі дастаткова вялікую аудыторыю і проста “парвалі” натоўп. Іх выклікалі на біс нават два разы! Музыкі вельмі радыя, што публіка іх успрыняла і зразумела.

Як і на фестывалі “Рок за Баброў”, паміж песнямі Сяргей Міхалок гаварыў пра эзатэрыку, нейкіх там індыйскіх бажкоў... Але галоўнай ідэяй было, канешне ж, “наперад да перамогі прыгожага!”.

У гадзіну ночы, насуперак таму, што ўсе ўжо дастаткова стаміліся, сапраўды “запалілі” наведвальнікаў фестывалю “Drum Ecstasy”. Іх шоў, дарэчы, адзначыў і арганізатар фэсту Гедрыус Клімкевічус.

Ён сказаў, што аналагаў яму няма не толькі ў Літве, але нават у Еўропе. Той шквал энергіі, які перадаваўся са сцэны, проста зачароўваў.

Fire-show ад самаго гурта не было, але яго хутка зладзілі гледачы. На мяжы пляцоўкі і вольнай тэрыторыі каля пяці чалавек круцілі агонь. Гэта было крута, бо куды б ты паварочваў галаву падчас канцэрту – ўсё роўна застаешся ў атмасферы...


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: