Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Па справе аб забойстве Паліткоўскай арыштаваныя 10 чалавек
12:28, 27/08/2007

Генеральны пракурор Расеі Юры Чайка даклаў Уладзіміру Пуціну пра сур`ёзнае прасоўванні ў расследаванні крымінальнай справы па факце забойства аглядальніка "Новой газеты" Ганны Паліткоўскай. "Мы сур`ёзна прасунуліся ў расследаванні крымінальнай справы па факце забойства журналісткі Паліткоўскай, – адзначыў ён. – На сёння па гэтай справе арыштаваныя 10 чалавек, літаральна неўзабаве ім будуць прад`яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні гэтага цяжкага злачынства".

Як нагадвае NEWSru.com, у мінулую пятніцу кіраўнік Следчага камітэта пры Генпракуратуры РФ Аляксандр Бастрыкін выказаў надзею на хуткае раскрыццё забойства журналісткі. "Наконт следства па забойстве журналісткі Паліткоўскай, якое знаходзіцца ў нашай працы, магу сказаць, што ёсць вельмі добрыя перспектывы ў яго хуткім раскрыцці. Але больш гаварыць пакуль не буду. Тайна следства непарушная", – заявіў Бастрыкін.

Нагадаем, журналістка Ганна Паліткоўская была забітая 7 кастрычніка ўвечары ў пад`ездзе дому на Лясной вуліцы ў Маскве, дзе арэндавала кватэру. Генпракурор РФ Юры Чайка ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне гэтай справы. Па яго загадзе ў вытворчасць справу прыняло ўпраўленне па расследаванні асоба важных спраў Генпракуратуры.

Перш за ўсё забойства звязалі з прэм`ерам Чачэніі Рамзанам Кадыравым, якога Паліткоўская рэзка крытыкавала ў сваіх артыкулах, альбо з тымі, хто хацеў яго падставіць. Аднак пазней з`явілася іншая версія, якая стала дамінуючай: Паліткоўскай маглі помсціць былыя афіцэры УУС Ніжневартаўска. Расследуючы злачынствы вайскоўцаў у Чачэніі, журналістка дамаглася для аднаго з афіцэраў ніжневартаўскага УУС 11-гадовага тэрміна, два іншыя апынуліся ў міжнародным вышуку, а яшчэ шэсць – пад падазронам. Пракуратура ўзяла на заметку маёра Аляксандра Прылепіна і падпалкоўніка Валерыя Мініна, якія знаходзяцца цяпер у міжнародным вышуку за злачынствы, здзейсненыя ў Чачэніі.

Пазней Прылепін выступіў у СМІ і распавёў пра сваю версію забойства. На яго думку, ёсць сілы, якім выгодная версія аб міліцэйскім удзеле ў гэтым злачынстве, а насамрэч журналістку забілі, каб "нарабіць як мага больш шуму". Іншы міліцыянт з Ніжневартаўска Вячаслаў Жураўлёў таксама заявіў, што ён невінаваты.

У следчых ёсць прылада злачынства – пісталет Макарава – і фотаробаты забойцы і падзельніцы.

Дарадца прэзідэнта РФ Ігар Шувалаў раней звязаў забойства Паліткоўскай з забойствам экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі. Ён заявіў што абодва забойства – правакацыя супраць Расеі.

Нагадаем таксама, што прасоўванне расследавання забойства Паліткоўскай вельмі цікавіць еўрапейскіх палітыкаў. Падчас візіту ў Маскву старшыня ПАРЕ Рэнэ ван дэр Ліндэн папярэдзіў расейскія ўлады, што, калі расследаванне будзе зацягнутае, то ПАРЕ разгледзіць справу Ганны Паліткоўскай у рамках асобнай рэзалюцыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: