Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 жніўня памежныя пераходы на беларуска-украінскай мяжы пачалі працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведамляюць мытнае й памежнае ведамствы Беларусі, рашэньне аб узмоцненым рэжыме працы прынятае на пэрыяд з суботы 25 жніўня па нядзелю 2 верасьня. Гэта зьвязана з завяршэньнем турыстычнага сэзону й павелічэньнем колькасьці грамадзянаў, якія пераяжджаюць паўднёвую мяжу. Таму ў мэтах недапушчэньня ўзьнікненьня вялікіх чэргаў у пункты пропуску былі накіраваныя дадатковыя сілы супрацоўнікаў адпаведных службаў.
Зь іншага боку, “Полькае радыё” заўважае, што ў праблемнай сытуацыі зь перасячэньнем беларуска-польскай мяжы і ўсё больш складанымі візавымі праблемамі жыхары памежнага рэгіёну сталі масава езьдзіць менавіта на Ўкраіну, дзе цэнавая палітыка адрозьніваецца ад беларускай і адкуль можна прывезьці больш танныя харчовыя й прамысловыя тавары. Асабліва шмат беларусаў выяжджаюць у суседнюю краіну напярэдані школьнага сэзону.