Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея можа размясціць у Беларусі ядзерную зброю 13:32, 27/08/2007
З`яўленне новых расейскіх вайсковых аб`ектаў у Беларусі магчымае, але залежыць ад палітычнай інтэграцыі дзвюх краін. Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў не выключае размяшчэння ў Беларусі новых расейскіх вайсковых аб`ектаў у адказ на ўсталяванне элементаў амерыканскі сістэмы ПРА ў Еўропе.
"Гэта залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі, а таксама ад пунктаў гледжання экспертаў, дыпламатаў, вайскоўцаў: трэба, можна, калі, як", – сказаў Сурыкаў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу", дадаўшы, што мае на ўвазе "аб`екты, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі".