Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саннікаў: «Расейскі амбасадар забыў, што знаходзіцца ў незалежнай Беларусі»
14:31, 27/08/2007

«Амбасадар Сурыкаў, мабыць, забыў, што ён знаходзіцца не дзе-небудзь у Алтайскім краі, а ў незалежнай Беларусі. Такія заявы, па-першае, не ўласцівыя дыпламатам, а па-другое, іх можна расцэньваць, як замах на суверэнітэт дзяржавы», – заявіў былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, каментуючы скандальную заяву расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра верагоднасць размяшчэння ў Беларусі расейскіх ядзерных аб`ектаў.

У 1991-1994 гады Андрэй Саннікаў удзельнічаў у перамовах па ядзерным раззбраенні Беларусі. На яго думку, расейскі амбасадар наўрад ці мог зрабіць такую заяву без санкцыі расейскага кіраўніцтва, а значыць, да гэтых заяў трэба ставіцца вельмі сур`ёзна. «Аж да перагляду статусу расейскіх вайсковых аб`ектаў на тэрыторыі Беларусі», – лічыць Саннікаў.

«Беларусь у свой час занесла важкае ўкладанне ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі, прыняўшы на сябе абавязальніцтвы, як па звычайных, так і па ядзерных узбраеннях, і менавіта гэта можа служыць асновай для далейшага ўмацавання нашай бяспекі. Становіцца відавочным, што знайсці гарантыі бяспекі можна толькі ў еўрапейскім кантэксце, больш дакладна, у еўраатлантычным. Расея чарговым разам пацвярджае, што з`яўляецца для незалежнай дзяржавы крыніцай паніжэння бяспекі, як энергетычнай, так і ваеннай», – адзначае Андрэй Саннікаў.

У той самы час, адзначае міжнародны каардынатар Хартыі’97, у рамках Еўрапейскага Звязу гэтыя пытанні з`яўляюцца прэрагатывай кожнай асобнай дзяржавы. І калі няма згоды дзяржавы і няма агульнай згоды Еўразвяза, то сцэнар размяшчэння вайсковых баз або вайсковых аб`ектаў на тэрыторыі краін-сябраў ЕЗ не можа быць рэалізаваны.

«Адмовіўшыся ад магчымасці размяшчэння ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі на пачатку 90-х гадоў, Беларусь не толькі зрабіла важкае ўкладанне ў падтрымку міжнароднага свету, але і вывела сябе за дужкі магчымага супрацьстаяння ядзерных дзяржаў – Расеі і Злучаных Штатаў. Цяпер жа словамі вышэйшага прадстаўніка Расеі ў Беларусі, амбасадара Сурыкава гаворыцца пра магчымасць ўцягвання нашай краіны ў канфрантацыю і гонку ўзбраенняў, якія зноў азначыліся», – лічыць дыпламат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: