Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
26 жніўня выйшаў на волю моладзевы лідэр Мікіта Сасім. Нагадаем, што яго затрымалі 16 жніўня пасля акцый салідарнасці з палітвязнямі. Мікіта правёў 10 сутак у спецпрыёмніку на вуліцы Акрэсціна.
Там жа два дні таму ён адзначыў і свой дзень нараджэння. 24 жніўня каля 30 удзельнікаў грамадзянскай кампаніі "Jeans – за свабоду!" сабраліся каля ўваходу ў турму і паспрабавалі перадаць віншавальныя паштоўкі. Іх не прынялі. Тады прысутныя некалькі разоў у мегафон пракрычалі "Мікіта, з днём нараджэння!" і наладзілі імправізаваны феерверк.