Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства юстыцыі папрасіла прабачэньня ў партыі Казуліна 17:09, 27/08/2007
Сёньня офіс Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якую ўзначальвае былы кандыдат ў прэзідэнты і палітвязень Аляксандр Казулін, наведала прадстаўніца Міністэрства юстыцыі.
Яна папрасіла вярнуць ліст Міністэрства ад 22 жніўня «Аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня БСДП (Г)». Кабета растлумачыла, што ліст быў накіраваны памылкова, а насамрэч папярэджаньне было вынесенае сацыял‑дэмакратам Станіслава Шушкевіча.
Пра тое, што Мін’юст мог пераблытаць дзьве сацыял‑дэмакратычныя партыі яшчэ ў пятніцу «Нашай Ніве» заявіў кіраўнік справаў БСДП (Г) Анатоль Сідарэвіч.