Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лех Валенса: «Яшчэ крыху — і мы станем вялікай еўрапейскай сям’ёй»
16:01, 27/08/2007

Былы лідэр “Салідарнасці” і колішні прэзідэнт Польшчы Лех Валенса пракаментаваў «Еўрарадыё» сваё рашэнне вылучыць Станіслава Шушкевіча на Нобелеўскую прэмію міру. У мінулую пятніцу стала вядома пра вылучэнне былога кіраўніка Беларусі, старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча на Нобелеўскую прэмію міру.

Ініцыятарам вылучэння стаў былы польскі прэзідэнт Лех Валенса, які агучыў пяць пунктаў, згодна з якімі Шушкевіч мусіць атрымаць Нобелеўскую прэмію: 1. Ініцыятыва і рэалізацыя вываду тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі; 2. За ініцыятыву сустрэчы ў снежні 1991 года кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якія падпісалі Белавежскія пагадненні, што фактычна замацавалі развал СССР; 3. За актыўны ўнёсак ў мірны раскол СССР; 4. За ўклад у бесканфліктнае пераўтварэнне СССР у незалежныя рэспублікі; 5. За адданасць прынцыпам міру, дэмакратыі, правоў чалавека і прапаганду гэтых прынцыпаў.

“Барацьба, у якой браў удзел Станіслаў Шушкевіч, прывяла да заканчэння эпохі падзелаў – на блокі, сістэмы, межы, і пачала эпоху міру, дабрабыту, глабалізацыі. Ужо толькі гэты факт робіць выбітнай асобу Шушкевіча, але не абмяжоўвае іншыя яго дасягненні, якія былі яшчэ большымі”, -- заявіў Валенса.

На думку Валенсы, заслуга Шушкевіча ў тым, што ён паспрыяў працэсам глабалізацыі ў свеце і Еўропе.

“Працэсы, якія сёння кагосьці задавальняюць, а кагосьці не — гэта пераходныя працэсы. Цяпер ужо не спыніць эпоху глабалізацыі, не вярнуць падзелаў у старым стылі. Гэта перамога настолькі значная, што нам цяжка з ёй пакуль справіцца, і некаторыя застаюцца пакуль ззаду. Але яшчэ крыху — і мы станем вялікай еўрапейскай сям’ёй, а потым і глабальнай. У гэтым працэсе Станіслаў Шушкевіч і браў актыўны ўдзел. Праблемы Беларусі — гэта часовыя праблемы”, -- лічыць былы прэзідэнт Польшчы.

Валенса спадзяецца, што Беларусь неўзабаве пераадолее свае праблемы і далучыцца да еўрапейскіх працэсаў глабалізацыі.

“Я веру ў перспектыву, у тое, што беларускі народ з такім гістарычным досведам, якога не маюць шмат якія іншыя народы, зможа ўвайсці ў новую эпоху па-сапраўднаму прыгожа і справядліва”.

Лаўрэат будзе вядомы ў другой палове кастрычніка. Нагадаем, летась на прэмію міру вылучалі кіраўніка незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алеся Бяляцкага.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: