|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Прададзенае! 11:10, 28/08/2007 У сваю чаргу ATEC Holding GmbH, паводле ўмоў дамовы, узяла на сябе абавязальніцтвы захаваць спецыялізацыю ААТ «Мотовело» па вытворчасці мотавелатэхнікі і яго гандлёвай маркі, а таксама інвеставаць у развіццё таварыства ў 2007-2012 гады не менш як 20 мільёнаў даляраў. Дакумент падпісаны згодна з указам № 354 ад 26 ліпеня 2007 года. Фонд дзяржмаёмасці мае намер да канца верасня вызначыць рынкавы кошт акцый ААТ «Мотовело». Неабходнасць вызначэння рынкавага кошту акцый «Мотовело» прадугледжаная нормамі ўказу № 354. У выпадку невыканання АТЕС узятых на сябе абавязальніцтваў у дачыненні ААТ «Мотовело», кампанія павінна будзе пералічыць у 2013 годзе ў рэспубліканскі бюджэт розніцу паміж рынкавым коштам акцый на момант іх куплі і іх намінальным коштам. Сваім указам А.Лукашэнка загадаў падаць замежнаму інвестару адтэрміноўку для аплаты кошту акцый да 31 снежня 2011 года з правам штогадовага занясення па 3,1 мільярды рублёў. Дакумент усталёўвае атрымальнікамі сродкаў ад продажу акцый ААТ «Мотовело» рэспубліканскі бюджэт, фонд нацыянальнага развіцця і бюджэт Менска. Паводле ўказу, кампанія ATEC стане правапераемнікам даўгоў ААТ «Мотовело» перад рэспубліканскім бюджэтам, у прыватнасці, гаворка ідзе пра бюджэтную пазыку ў аб`ёме 18,3 мільярда рублёў пад 3% гадавых, атрыманую ў 2005 годзе. Менскі матацыклетны і веласіпедны завод створаны ў 1945 годзе. Да 2006 года дзяржаве не належала ніводная акцыя ў ААТ «Мотовело», усе яны былі выкупленыя працаўнікамі прадпрыемства ў працэсе раздзяржаўлення прадпрыемства ў 1999 годзе. У 2006 годзе ў абмен на дзяржаўную падтрымку для вываду прадпрыемства з цяжкага эканамічнага крызісу дзяржава атрымала практычна 100% акцый прадпрыемства (каля 20% склала доля камунальнай уласнасці), доля мінарытарных акцыянераў знізілася да 0,05%. У 2006 годзе ААТ «Мотовело» павялічыла вытворчасць ровараў на 3,2% да 452,4 тысячы штук (без дзіцячых), матацыклаў – на 61,6% да 8,7 тысячы штук. Экспарт ровараў у 2006 годзе склаў 262 тысячы штук (+10%), матацыклаў – 6,1 тысячы штук (+10%). Кампанія ATEC таксама плануе ў 2009-2011 гады рэалізаваць праект па арганізацыі на ААТ «Гомельстекло» вытворчасці паліраванага шкла. На плошчах ААТ «Гомельстекло» з удзелам гэтай аўстрыйскай кампаніі ў 2007 годзе будзе арганізаванае шклотарная вытворчасць дробнага асартыменту.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|