|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Моладзь – за Еўрапейскую Беларусь! 14:30, 28/08/2007
Пра рашэнне ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы сёння на прэс-канферэнцыі абвясцілі грамадзянская кампанія «Джынс – за Свабоду!», «Моладзь БНФ», «Малады Фронт», «Маладыя дэмакраты». «Існуе ўжо выпрацаваная пазіцыя Еўразвяза ў дачыненні Беларусі. Пры выкананні ўмоў па дэмакратызацыі краіны, Беларусь атрымае вялізную падтрымку Еўразвяза. Уладзе неабходна выконваць правы чалавека, памятаць пра вяршэнства закона, вызваліць палітвязняў. Я спадзяюся, што, калі тысячы беларусаў выйдуць на Еўрапейскі Марш, улады зразумеюць, што ў нашай краіны ёсць адзіны шлях – еўрапейскі», – заявіў актывіст «Моладзі БНФ» Ілля Богдан. ![]() «Шмат нашых сяброў падтрымалі Еўрапейскі Марш. Акцыі салідарнасці з беларусамі, якія выйдуць на акцыю, пройдуць на межах з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай. Мы спадзяемся, што акцыі таксама пройдуць на цэнтральных плошчах шматлікіх еўрапейскіх гарадоў. Мы заклікаем беларускія дыяспары ў Еўразвязе, ЗША, Канадзе і іншых краінах свету падтрымаць нас. Беларуская моладзь не проста хоча жыць у Еўразвязе, яна хоча зрабіць Беларусь насамрэч Еўрапейскай. Усходняя мяжа Беларусі павінна стаць усходняй мяжой Еўразвяза», – сказаў сябра аргкамітэта «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Адзін з лідэраў арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Хведарук заклікаў беларускія ўлады не перашкаджаць падрыхтоўцы і правядзенню Еўрапейскага Марша, які будзе выключна мірнай акцыяй, а наадварот узяць у ім удзел. «Мы лічым неабходным папярэдзіць тых, хто збіраецца перашкаджаць правядзенню Еўрапейскага Марша: вы аўтаматычна патрапіце ў спісы беларускіх службоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША. Мы заклікаем прадстаўнікоў улад памятаць пра сумленне і чалавечую годнасць. Беларусь усё роўна будзе ў Еўропе», – заявіў Зміцер Хведарук. ![]() Сёння ж на прэс-канферэнцыі беларуская моладзь выказала сваё стаўленне да ўчорашніх скандальных заяў расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра верагоднасць размяшчэння ў нашай краіне расейскай ядзернай зброі. «Учора амбасадар Расеі Сурыкаў дазволіў сабе абуральныя і недружалюбныя выказванні ў адрас нашай краіны. У сувязі з гэтым мы робім выснову, што гэтая пазіцыя не толькі амбасадара, але і расейскага МЗС, урада і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Таму мы выходзім на Еўрапейскі Марш з двума новымі лозунгамі – «Не расейскім ваенным базам у Беларусі!» і «Не ядзернай зброі!», – заявіў актывіст кампаніі «Джынс – за Свабоду!» Яўген Афнагель. У знак пратэсту супраць такога стаўлення Расеі моладзевыя лідэры разарвалі партрэты Уладзіміра Пуціна. ![]() ![]() ![]() Моладзевы лідэр Мікіта Сасім заклікаў маладых беларусаў, у тым ліку тых, хто сёння з`яўляецца сябрамі праўладнай арганізацыі БРСМ, падтрымаць еўрапейскі шлях развіцця Беларусі і ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы: «Свабода – права любога чалавека. Але свабоду могуць адабраць. Ва ўсіх краінах менавіта моладзь была авангардам барацьбы за свабоду і перамены. Так было і будзе ў Беларусі. Мы заклікаем усіх распаўсюджваць інфармацыю пра Еўрапейскі Марш, а таксама насіць сінія стужкі. Сіні колер – гэта колер Еўропы. Мы заклікаем падтрымаць Еўрапейскі Марш не толькі апазіцыйную моладзь. Бо гаворка ідзе пра лёс краіны, Еўрапейскі Марш мог бы падтрымаць і Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі». У канцы прэс-канферэнцыі моладзевая актывістка ў сіняй кашулі з лагатыпам Еўрапейскага Марша раздала журналістам сінія стужкі – сімвал Еўрапейскай Беларусі... ![]() ![]() ![]() ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|