Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Названыя імёны супрацоўнікаў ФСБ, арыштаваных за забойства Паліткоўскай 13:02, 28/08/2007
Услед за ўчорашнім выкрыццём генпракурора Юрыя Чайкі, які абвясціў пра фактычнае раскрыццё забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай, прэсе сталі вядомыя імёны затрыманых па гэтай справе. Іх усяго 11 чалавек, прычым непасрэднымі арганізатарамі і выканаўцамі лічацца выхадцы з Чачэніі – трое братоў Махмудавых: Тамерлан, Джабраіл і Ібрагім.
Арыштаваныя супрацоўнікі ГУУС Масквы дапамагалі арганізатарам забойства сачыць за Паліткоўскай. Гаворка ідзе пра маёра УБОП ГУУС і трох былых супрацоўнікаў аператыўна-пошукавага ўпраўлення ГУУС – падраздзяленні, занятага “наружкай”, удакладняе крыніца “Ведомостей” у МУС.
Нагадаем, напярэдадні на брыфінгу генпракурор РФ абвясціў, што арыштаваныя арганізатары, памагатыя і выканаўцы забойства журналісткі. Як высветлілася, да гэтага злачынства датычныя былыя і дзейныя супрацоўнікі ФСБ і МУС. "У сочцы і падаванні інфармацыі аб Паліткоўскай бралі ўдзел, на жаль, былыя дзейныя супрацоўнікі міністэрства ўнутраных спраў і супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі. Яны таксама арыштаваныя", – сказаў Чайка. Затрыманы, сярод іншых, супрацоўнік Службы па Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы УФСБ па Маскве і Маскоўскай вобласці падпалкоўнік Рагузаў Павел Анатолевіч – гэта адзінае афіцыйна названае імя.
Поўны спіс арыштаваных прыводзіць газета "Твой день":
1. Аляксей Беркін 2. Дзмітрый Лебедзеў 3. Тамерлан Махмудаў 4. Джабраіл Махмудаў 5. Ібрагім Махмудаў 6. Алег Алімаў 7. Магамед Дзімельханаў 8. Ахмед Ісаеў 9. Сяргей Хаджыкурбанаў 10. Дзмітрый Грачоў 11. Павел Рагузаў.