Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менскай калоніі галадае расеец 10:23, 28/08/2007
У Менскай выпраўленчай калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму № 1 24 жніўня абвясціў галадоўку грамадзянін Расеі Мікалай Костышаў. Пра пачатак галадоўкі зняволенага быў паінфармаваны аргкамітэт па стварэнні Беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар`ерам" праз аднаго з яго сваякоў.
У інтэрв`ю БелаПАН каардынатар аргкамітэта Зміцер Каспяровіч паведаміў, што М.Костышаў "змушаны быў абвясціць галадоўку, таму што цягам двух гадоў не можа дамагчыся свайго апраўдання, нягледзячы на шматлікія парушэнні беларускіх законаў падчас следства і суду".
М.Костышаў у ліпені 2006 года быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці па артыкулах 207 (разбой), 286 (бандытызм), 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і 380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса. Прысуд быў вынесены ў адсутнасць абвінавачванага.
У сваёй заяве М.Костышаў адзначае, што ў аснову прысуду "пакладзеныя няпэўныя, хлуслівыя сведчанні неаднаразова судзімага грамадзяніна Казлова В.С., які, як быў ужо асуджаным, абгаварыў мяне з мэтай атрымання шляхам вымагальніцтва грошай".
Па яго словах, беларускае правасуддзе "можа папросту асудзіць любога, нават без удзелу абвінавачванага ў судовым разглядзе, і прызнаць вінаватым у здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў толькі на падставе прамежкавых, супярэчлівых і хлуслівых сведчанняў запужаных асоб, якія імкнуцца на гэтым узбагаціцца або атрымаць паблажку за здзейсненыя імі ж злачынствы".
Сваім рашэннем аб галадоўцы М.Костышаў хоча заклікаць грамадскасць, праваабарончыя арганізацыі, урады Расеі і Беларусі, палітыкаў, царкоўнікаў устаць на абарону яго грамадзянскіх правоў, а таксама правоў і свабод іншых грамадзян дзвюх краін, таксама пазапраўна асуджаных.