Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На мяжы Беларусі затрымалі мошчы князя Уладзіміра 14:37, 28/08/2007
У суботу пад Менскам у пасёлку Прывольнае вернікі з усёй краіны чакалі, калі ж з Кіева-Пячэрскай лаўры прывязуць святыню – мошчы хрысціцеля Русі роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра. Машына павінна была прыйсці да дзесяці раніцы, але з прычыны нейкіх праблем на мытні афіцыйную сустрэчу перанеслі на 17.00. Людзі цярпліва чакалі.
Каля 20.00 з-за павароту выехаў новы “Мэрсэдэс” з украінскімі нумарамі – парафіяне захваляваліся. З машыны выйшаў святар, акуратна дастаў каўчэг з мошчамі і, прывітаўшыся з нашым духавенствам, пайшоў у храм. За ім зрушыўся натоўп з сотні–двух чалавек.
– Нармальна даехалі, толькі стаміліся пасля паўтары тысяч кіламетраў, – распавёў «Народнай газеце» кіроўца машыны Віктар. – У гадзіну ночы выехалі з Кіева, але на мяжы нас не выпусцілі – не хапіла аднаго дакумента. Прыйшлося вярнуцца ў Кіеў. Потым паехалі ўжо праз іншы прапускны пункт. На мытні нам далі “зялёны калідор” (там чэргі цяпер па трохстах машын) і затрымаліся толькі таму, што мытнікі папрасілі дазволу прыкласціся да святыні. Ну а потым пачаліся нейкія спакусы – не маглі знайсці запраўку: то зачыненае, то не працуе. Толькі пачалі нарэшце запраўляцца, як... калонка перастала працаваць... Залілі бензіну колькі паспелі і панесліся далей: машына новая і на некаторых участках разганяліся да 220 км/ч. У салоне ўсю дарогу на дыску слухалі малітвы і царкоўныя спевы.
Мошчы князя Уладзіміра будуць знаходзіцца ў Свята-Мікольскім храме да 2 верасня.