Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крэдытны рэйтынг каштаваў Беларусі некалькі мільёнаў долараў
10:31, 28/08/2007

На мінулым тыдні Беларусь атрымала першы ў гісторыі крэдытны рэйтынг. Адзнаку “В+” выставіла нашай краіне кампанія “Standard & Poor’s”. Цяпер эканамісты разам з простым народам пачалі меркаваць, што ж гэтая літара можа азначаць.

Крэдытны рэйтынг – гэта не медаль

Эканаміст Леанід Заіка адзначае што крэдытны рэйтынг – гэта не медаль, і паколькі ў Беларусі няма ні фінансавага рынку, ні рынку каштоўных папер, а ўсе фінансавыя патокі даволі простыя і рэгулююцца зверху, можна сказаць, што Беларусь “узнялася” на гэтае месца дзякуючы адміністрацыйнай эканоміцы:

“Паколькі фінансавага рынку няма, усе аперацыі вельмі простыя, іх колькасць неістотная, то гэта вельмі просты ўстойлівы рынак…У Савецкім Саюзе таксама не было фінансавых крызісаў. Фінансава-эканамічная сістэма, якую стварыў Сталін, была вельмі стабільная, там не было дэфолтаў, там не здымалі прэм’ер-міністраў, не пралівалі слёзаў наконт згубленых грошай і г.д. Таму сталінскай сістэме ўвогуле можна было даць усе “ААА”, -- кажа эканаміст.

Насельніцтва Беларусі ніяк не адчуе крэдытны рэйтынг

“Еўрарадыё” паспрабавала даведацца, як адаб’ецца атрыманне стабільнага рэйтынгу на насельніцтве нашай краіны.

Цяпер у Беларусі каля 10 млрд долараў уласных інвестыцыйных патокаў. Замежных інвестыцый сярод гэтай сумы ўсяго 0,6-0,7%. У найлепшыя гады гэтая лічба магла дасягаць 5%. Што такое 5% ад агульнага аб’ёму інвестыцый? Леанід Заіка кажа, што такая лічба абсалютна не заўважна і не мае ніякага значэння для эканомікі, затое дапаможа ўладам пачувацца лепей:

“Ён дае магчымасць прэзідэнту, прэм’ер-міністру, міністру фінансаў і кіраўніку Нацбанку адчуваць сябе лепей. Беларусь была крыху непаўнацэннай краінай, таму што не было крэдытнага рэйтынгу, і ад гэтага кіраўнікі пачуваліся няўтульна. Варта заплаціць некалькі мільёнаў долараў – і можа з’явіцца такі рэйтынг. Цяпер што будзе? Нічога. Некаторыя прыватныя банкі атрымаюць крэдыты па менш высокіх стаўках, але прынцыпова сітуацыя не зменіцца”.

Сярод краінаў СНД міжнародны рэйтынг таксама атрымалі Грузія (В+, прагноз стабільны) – такі ж, як у Беларусі; Расія (ВВВ+, прагноз стабільны) – вышэйшы за беларускі; Казахстан (ВВВ, прагноз стабільны) – таксама вышэйшы за наш, і Украіна (ВВ-, прагноз негатыўны), нягледзячы на негатыўны прагноз на гэты момант рэйтынг Украіны вышэйшы за беларускі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: