Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ліквідатар спыніў галадоўку
10:22, 28/08/2007

27 жніўня ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў у Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны, каб зрабіць заяву аб спыненьні галадоўкі.

На мінулым тыдні спадар Сіліверст праходзіў дасьледаваньне ў цэнтры. Ён прасіў высьветліць, ці абумоўленыя ягоныя захворваньні й інваліднасьць узьдзеяньнем радыяцыі. Кансыліюм цэнтру заявіў, што ня можа кваліфікаваць ягоныя захворваньні й інваліднасьць як наступствы Чарнобылю без дадатковых даведак з вайсковай часьці, дзе Сіліверст служыў у 1988 годзе. У адказ Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку, нагадвае “Радыё Свабода”.

Але больш за ўсё абурыў чарнобыльскага ліквідатара пункт 4 пісьмовай рэкамэндацыі кансыліюму: “У сувязі зь неаднаразовымі дэманстрацыйна-шантажнымі паводзінамі, трохразовай галадоўкай у мінулым і пагрозай абвяшчэньня галадоўкі пасьля заканчэньня кансыліюму — прайсьці абсьледаваньне ва ўмовах Гомельскай абласной клінічнай псыхіятрычнай бальніцы для комплекснай ацэнкі псыха-эмацыйнага стану”.

“Калі я закончыў службу ў Чарнобылі, камандзір часьці №98312 аб’явіў мне падзяку за мужнасьць і высокія маральна-псыхалягічныя якасьці. А цяпер навукова-мэдычны кансыліюм накіроўвае мяне ў псыхіятрычную бальніцу, каб я там праверыў стан свайго здароўя. Я пытаюся ў дактароў: “Ці зьвязаныя мае захворваньні з узьдзеяньнем радыяцыі”? А яны мне адказваюць: “Ідзі ў псыхіятрычную бальніцу”, — заявіў Васіль Сіліверст.

Ліквідатар таксама паведаміў СМІ, што многія зь ягоных таварышаў — напрыклад, Аляксей Бондар і Георгі Райко з Мазыра — памерлі.

Абласны міжведамасны экспэртны савет даваў сваякам памерлых заключэньне: “Захворваньні, якія прывялі да сьмерці, зьвязаныя з працаю дзеля ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС”.

З прычыны пагаршэньня стану здароя Васіль Сіліверст аб’явіў, што зь 27 жніўня спыняе галадоўку.

“Я спыніў галадоўку, бо адчуў моцны боль у сэрцы, у мяне падняўся ціск. Але спыненьне галадоўкі не азначае, што я спыню барацьбу за свае правы, за прызнаньне маіх захворваньняў ды інваліднасьці з працай у Чарнобылі. Я думаю, што мой голас, можа, пачуе і кіраўнік Беларусі ды нарэшце зьверне ўвагу на здароўе й праблемы чарнобыльскіх ліквідатараў”, — сказаў “Свабодзе” спадар Сіліверст.

Як пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы Васіль Сіліверст разам зь іншымі ліквідатарамі плянуе зьвярнуцца ў Міжнародны суд правоў чалавека.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: