Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МУС Расеі будзе мець сваіх прадстаўнікоў у амбасадах за мяжой 10:13, 28/08/2007
МУС Расеі будзе мець сваіх прадстаўнікоў за мяжой у складзе дыпламатычных прадстаўніцтваў РФ. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу Крамля. Указ прыняты з мэтай падвышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва МУС Расеі з замежнымі калегамі.
Паводле дакумента, МУС дазваляецца мець 41 свайго прадстаўніка і іх намеснікаў у замежных дзяржавах. Указ падпісаны "ў мэтах падвышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння МУС з міжнароднымі арганізацыямі і кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў у галіне процідзеяння транснацыянальнай злачыннасці".
Прадстаўнікі МУС РФ і іх намеснікі будуць накіроўвацца ў замежныя дзяржавы па ўзгадненні з кампетэнтнымі органамі гэтых дзяржаў і МЗС Расеі. Здзяйсняць свае функцыі яны будуць у складзе расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў без уключэння ў іх штатную колькасць.
Прадстаўнікі МУС РФ і іх намеснікі будуць прызначацца і вызваляцца ад пасады міністрам унутраных спраў па ўзгадненні з МЗС.