Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Літвы: «Перадыслакацыя зброі масавага паражэння накіраваная супраць краін Еўропы» 16:09, 28/08/2007
Міністр абароны Літвы Юозас Алякас (Juozas Olekas) адмоўна паставіўся да заяў пра тое, што Расея можа размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. "У дадзеным выпадку хочацца спадзявацца, што кіраўніцтва Беларусі, якое ў свой час прыняло мудрае рашэнне адмовіцца ад ядзернага арсенала Савецкага Саюза, які знаходзіўся на яе тэрыторыі, і цяпер паступіць адказна", – сказаў Ю.Алякас у аўторак "Інтэрфаксу".
Ён адзначыў, што, пакуль не з`явілася афіцыйных каментараў улад Беларусі на гэтую тэму, у Літве "расцэньваюць гэтую інфармацыю як асабістыя развагі паважанага амбасадара (Расеі ў Беларусі – ІФ)".
Міністр падкрэсліў, што "ў адрозненне ад планаў ЗША і НАТА у галіне проціракетнай абароны, якія з`яўляюцца выключна абарончымі, а ствараемыя сілы па аб`ектыўных прычынах не могуць быць скарыстаныя супраць ядзернага арсенала Расеі, расейскі бок гаворыць пра дэманстратыўную перадыслакацыю наступальнай зброі масавага паражэння, накіраванай супраць краін Еўропы".
"Такія заявы прадстаўнікоў Расеі ацэньваю адмоўна і думаю, што яны ніяк не спрыяюць стварэнню бяспекі і стабільнасці ў Еўропе", – заявіў Ю.Алякас.
Напярэдадні амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключыў размяшчэння ў Беларусі новых расейскіх вайсковых аб`ектаў у адказ на размяшчэнне элементаў амерыканскі сістэмы ПРА ў Еўропе. "Гэта залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі. А таксама ад пунктаў гледжання экспертаў, дыпламатаў, вайскоўцаў: трэба, можна, калі, як", – сказаў А.Сурыкаў "Інтэрфаксу".
"Я маю на ўвазе аб`екты, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі", – дадаў дыпламат.