Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маладыя беларускія апазіцыянеры «парвалі» Пуціна 17:02, 28/08/2007
Моладзевыя лідэры Беларусі далі адпор намеру Расеі размясціць у нашай краіне ядзерную зброю. Сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню ў Менску 14 кастрычніка акцыі «Еўрапейскі Марш», лідэры вядучых моладзевых арганізацый і кампаній зрабілі спецыяльную заяву. «Амбасадар Расеі Сурыкаў дазволіў абуральныя і недружалюбныя выказванні ў адрас нашай краіны. У сувязі з гэтым мы робім выснову, што гэта пазіцыя не толькі амбасадара, але і расейскага МЗСа, урада і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна», – заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс – за свабоду» Яўген Афнагель. У знак пратэсту супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі моладзевыя лідэры разарвалі партрэты Уладзіміра Пуціна.
Заяўленае таксама, што беларуская моладзь выйдзе на Еўрапейскі Марш з новымі лозунгамі. «Мы выходзім на Еўрапейскі Марш з двума новымі лозунгамі – «Не расейскім ваенным базам у Беларусі!» і «Не ядзернай зброі!», – паведаміў моладзевы лідэр Яўген Афнагель.
Як вядома, мэтай Еўрапейскага Марша з`яўляецца дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларусаў.