Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Калі ўлады не пойдуць на рэформы, нас чакае пагаршэнне сітуацыі»
11:40, 28/08/2007

Учора ў інтэрв`ю «Інтэрфаксу» расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў прагназаваў цану на газ для Беларусі ў наступным годзе ў дыяпазоне ад 125 да 150 даляраў за 1000 куб. метраў. Прагноз пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыя’97 вядомы эканаміст, кіраўнік цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

На думку эканаміста, Сурыкаў нічога новага не сказаў. Графік пераходу на сусветныя цэны на газ быў зацверджаны Беларуссю і Расеяй у канцы 2006-га года. Амбасадар чарговым разам агучыў пазіцыю «Газпрома» і Крамля па гэтым пытанні. Масква не збіраецца пераглядаць дадзенае пагадненне, на што спадзявалася Беларусь.

«Пераход на рынкавыя стасункі з Расеяй насамрэч выгодны і нам. Дадатковае павелічэнне выплат Расеі за газ на 500-700 мільёнаў даляраў у наступным годзе не смяротнае, калі яно будзе суправаджацца прыцягненнем сродкаў з-за мяжы і рэфармаваннем эканомікі», – лічыць Яраслаў Раманчук.

Калі ўлады не пойдуць на рэформы, нас, на думку эксперта, чакае далейшае пагаршэнне сітуацыі з аплатным балансам, пагаршэнне праблем у тэкстыльнай прамысловасці, энергаёмістым аўтамабілебудаванні, хімічнай прамысловасці. Чакаецца паніжэнне рэнтабельнасці прадпрыемстваў на 2-3%. Таму беларусам давядзецца істотна абмежаваць свае выдаткі, «уціснуць» бюджэт, лічыць Раманчук.

«Адзіны свой козыр напярэдадні правядзення маштабных рэформ – нізкія даўгі – мы няўхільна страчваем. Толькі сёлета нашы даўгі павялічыліся на 2 мільярды даляраў. Рэформы проста непазбежныя», – падагульняе Яраслаў Раманчук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: