Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вашынгтон здзіўлены намерам Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі 13:39, 28/08/2007
ЗША здзіўленыя інфармацыяй пра тое, што Расея можа размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. "Мяне здзіўляе, што ўвогуле высоўваюцца такія прапановы, нават прымаючы да ўвагі заклапочанасць расейскага кіраўніцтва ў сувязі з разгортваннем ПРА ў Еўропе", – заявіў у аўторак журналістам амерыканскі сенатар Рычард Лугар.
Напярэдадні амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв`ю ІА "Інтэрфакс-Захад" не выключыў, што Расея можа размясціць на беларускай тэрыторыі "аб`екты, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі"
Р.Лугар адзначыў, што, на яго думку, такое развіццё падзей малаверагоднае, "бо да гэтага мы дамовіліся, што ўся ядзерная зброя будзе выведзеная з тэрыторыі Украіны і Беларусі". "Такі крок (размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі – ІФ) быў бы дзіўным і контрпрадуктыўным для расейска-амерыканскіх стасункаў", – падкрэсліў амерыканскі сенатар.