Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналісту Зьмітру Завадзкаму 28 жніўня магло б споўніцца 35 гадоў. Але 7 ліпеня 2000 году па дарозе ў аэрапорт Менск-2 Зьміцер Завадзкі быў выкрадзены пры невядомых абставінах. І да сёньняшняга дня лёс грамадзяніна Беларусі й вядомага апэратара ня высьветлены.
Былы асабісты апэратар беларускага прэзыдэнта, а пасьля апэратар ГРТ Зьміцер Завадзкі разам з журналістам Паўлам Шараметам працаваў у Чачэніі, дзе па травень 2000 году здымаў для ГРТ фільм “Чачэнскі дзёньнік”.
У беларускіх і расейскіх СМІ зьяўляюцца розныя вэрсіі, зьвязаныя са зьнікненьнем Зьмітра Завадзкага. Так, у 2001 г. журналіст Павал Шарамет на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве за два дні да пачатку судовага паседжаньня па справе аб зьнікненьні апэратара паведаміў, што зацікаўленымі ў зьнішчэньні Завадзкага былі кіраўнікі беларускіх спэцслужбаў па той прычыне, што Завадзкі быў сьведкам іх дзейнасьці ў Чачэніі. У справе па зьнікненьню Зьмітра Завадзкага былі прызнаныя віноўнымі й асуджаныя Менскім абласным судом на пажыцьцёвае зьняволеньне 2 супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня “Алмаз”, паведамляе “Польскае радыё”.
У датычнасьці да знікненьня Завадскага таксама падазраюцццца высокія беларускія чыноўнікі.
Міжнародныя арганізацыі па абароне правоў журналістаў занепакоеныя сытуацыяй са зьнікненьнем Зьмітра Завадзкага і патрабуе правесьці незалежныя дасьледваньні іх справаў і пакараць усіх віноўных.