Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзярждэпартамент ЗША: Размяшчэнне аб`ектаў ПРА не патрабуе стварэння ў адказ вайсковых баз у Беларусі
10:22, 29/08/2007

Размяшчэнне элементаў сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) ЗША ў Еўропе не ўяўляе пагрозы стратэгічнаму наступальнаму патэнцыялу РФ і, адпаведна, не патрабуе стварэння ў адказ ёй вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі. Такое меркаванне выказаў намеснік начальніка прэс-службы дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі, каментуючы ў аўторак на рэгулярным брыфінгу для журналістаў выказванні амбасадара Расеі ў Менску Аляксандра Сурыкава.

Расейскі амбасадар раней папярэдзіў пра магчымасць разгортвання ў Беларусі – у выпадку дасягнення Масквой і Менскам дамоўленасці на гэты конт – новых вайсковых аб`ектаў у адказ на стварэнне ў Польшчы і Чэхіі базы 10 ракет-перахопнікаў і станцыі радыёлакацыйнага сачэння, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Пры гэтым расейскі дыпламат падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра размяшчэнне Расеяй на беларускай тэрыторыі ядзернай зброі. Кейсі чарговым разам запэўніў, што "трэці пазіцыйны раён" сістэмы ПРА ЗША, які плануюць разгарнуць у Еўропе, будзе валодаць "вельмі абмежаванымі магчымасцямі". "Гэтая сістэма прызначаная для адбіцця пагрозы абмежаванага характару, якая зыходзіць ад такіх нацый, як Іран, або іншых краін на Блізкім Усходзе, здольных на нейкім этапе распрацаваць ядзерную зброю", – заявіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША. Па яго словах, база супрацьракет у Польшчы і радар у Чэхіі "не ўяўляюць цалкам ніякай пагрозы або выкліку стратэгічнаму ядзернаму патэнцыялу Расеі і не зніжаюць яго эфектыўнасці".

"Заявы пра тое, што размяшчэнне гэтага радара і 10 супрацьракет патрабуе нейкіх стратэгічных контрзахадаў з боку Расеі або любой іншай дзяржавы, якая валодае значным ядзерным арсеналам, папросту з`яўляюцца няпраўдай", – сцвярджаў амерыканскі дыпламат. Ён адзначыў, што не можа судзіць, якія дзеянні Масква распачне ў адказ на з`яўленне аб`ектаў сістэмы ПРА ЗША ў Еўропе. Пры гэтым Кейсі выказаў упэўненасць у тым, што магчымыя будучыя крокі Расеі не прывядуць да "фундаментальнай змены ўжо наяўнага стратэгічнага балансу сіл".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: