Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КПРФ лічыць Беларусь запаведнікам камунізму 13:02, 29/08/2007
Расейскія камуністы рыхтуюцца адзначыць 90-годдзе кастрычніцкай рэвалюцыі масавымі шэсцямі і ўрачыстым паседжаннем у калоннай зале Дому Саюзаў не толькі ў Маскве, але і ў Менску.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў сераду лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў, урачыстасці пройдуць у Менску і Маскве. "У Менску мерапрыемства адбудуцца 3, 4, 5 кастрычніка, і ў Маскве 6 кастрычніка пройдзе ўрачыстае паседжанне ў калоннай зале Дому Саюзаў", – сказаў ён.
Па словах Зюганава, на 7 кастрычніка прызначанае масавае шэсце.