Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кватэра ў Мінску каштуе, як віла на Карыбах ці фазэнда ў Бразіліі
10:09, 29/08/2007

Якое жыллё прапаноўвае сталічны рынак і што можна набыць у іншых краінах за тыя ж грошы?

Яшчэ па тэлефоне агент Ларыса запэўніла карэспандэнта “Еўрарадыё”, што 2-пакаёвая кватэра на Кісялёва вельмі добры варыянт для творчага чалавека: 56 квадратных метраў дазваляюць зрабіць шыкоўную перапланіроўку дый сама кватэра ў належным стане. І увогуле, вельмі хутка каля яе з’явіцца дзіцячы забаўляльны комплекс. Насамрэч віртуальнае жыллё вельмі адрозніваецца ад таго, што давялося пабачыць: апошні рамонт быў гадоў 10 таму, адсутнічае балкон, усюды савецкія металічныя трубы… Таму і цана такая сімвалічная – усяго 152 тысячы долараў.

Журналіста запэўнілі, што пры вялікім жаданні і невялікай суме грошай можна зрабіць з кватэры сапраўдную цукерку: знесці сцены, аб’яднаць кухню з залай, ванную з прыбіральняй, паставіць шклопакеты. Парад надавалі столькі, што паслугі дызайнера ўжо не спатрэбяцца. Знешні выгляд дому і яго дзіцячая пляцоўка не павінны паўплываць на маё рашэнне набыць кватэру амаль у самым цэнтры сталіцы.

Дарэчы, кватэра на Кісялёва аказалася адной з самых танных па ўсім горадзе.

А вось, што можна набыць у іншай краіне, прадаўшы такую прыгажосць.

Напрыклад, домік у Германіі коштам 32500 еўра. Яго плошча 70 кв.м. Ёсць 3 пакоі. Плошча зямельнага ўчастку 750 кв м. Ёсць басейн, гараж на дзве машыны, фінская хатка, майстэрня.

Ці ў Партугаліі прадаецца кватэра за 75 тысяч еўра. Прэстыжны раён у горадзе Порту на берагу ракі Доўру. Плошча 60 м2: спальня, гасцёўня, абсталяваная кухня, панарамны від з акна.

А можа, камусьці прыйдзецца даспадобы вялікі дом ва Уругваі з шыкоўным садам, каля мястэчка Pinares. Цана — 140 тысяч долараў.

Наступная цэнавая катэгорыя – 200 тысяч долараў. Мінская 3-пакаёвая кватэра (плошча 78 кв.м) з вокнамі на праспект Незалежнасці прывяла ў сапраўдны шок: за дымавой завесай цяжка было разгледзець гаспадара. Але ён не разгубіўся і адразу ж кінуўся ў бой: гэтыя шафы можна знесці, шпалеры сарваць, і пачаў мне расхвальваць свайго суседа, які з кватэры зрабіў сапраўдны палац. На пытанне, ці спакойны пад`езд, ён вельмі шчыра адказаў, што ў мінулым годзе забілі двух п`яніц, таму зараз вельмі спакойна.

Адзінае, што цешыць,– гэта знешні выгляд дома, які нядаўна перажыў капрамонт.

А вось жыллё ў Індыі, якое каштуе 192 тысячы долараў. Віла Parra знаходзіцца ў прыгожым ціхім мястэчку Parra, Гоа. Як паведамляе сайт www.eurоfirma.ru, гэта вельмі прасторная віла мае 3 пакоі, сучасную кухню, 2 індывідуальныя і 1 агульную ванную, трэнажорны зал, веранду, балконы, гараж.

Прадаўшы сваю кватэру ў Мінску, гаспадар можа разгледзець варыянт цудоўнай вілы з 6 спальнямі ў Паўднёвай Афрыцы коштам 250 тысяч долараў. Дарэчы, панарамны від на мора.

За гэтыя грошы – 152 тысячы долараў – можна набыць вілу ва Уругваі коштам 44000 долараў і вілу ў Бразіліі (54500 умоўных адзінак). І яшчэ застануцца грошы!

А вось кватэр у Эстоніі за гэтыя грошы можна купіць ажно 15!

Больш за ўсё здзівіў варыянт на вуліцы Янкі Купалы каля самага цырка: спачатку сваёй цаной – 500 тысяч долараў, а пасля знешнім выглядам. Без 5 хвілін амаль мільянеры прадавалі кватэру і не звярталі ніякай увагі на смецце на падлозе, павуціне на сценах.

У Інтэрнэце 500 тысяч долараў хапіла, каб набыць шыкоўныя вілы і кватэры ў розных кутках свету.

У Бразіліі прадаецца перспектыўная фазэнда плошчай 38.2 гектара. Знаходзіцца ў 125 км ад Сан-Паўла. На тэрыторыі 2 крыніцы з пітной вадой. Кошт 500 тысяч долараў:

За такія ж грошы можна набыць сучасную вілу на Ямайцы з відам на мора. Агульная плошча вілы 1219 кв.м: ёсць 4 вялікія спальні, 5 ванных пакояў, 2 гаражы:

Апартаменты на беразе Карыбскага мора. Балкон, газ, кабельнае тэлебачанне, кандыцыянер, басейн, ахова, доступ на пляж. (Кошт 450 тысяч долараў)

У Бруселі -- чатырохпакаёвая кватэра ў новым доме ў цэнтры гораду. Агульная плошча – 220 м2. Ёсць кухня з сучаснай мэбляй, 3 спальныя пакоі, 2 санвузлы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: