Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Транзіт расейскай нафты праз Беларусь скароціцца яшчэ больш
10:38, 29/08/2007

Расейскай кампанія ЛУКОЙЛ хоча пачаць кампанію па падвышэнні закупных цэнаў на расейскую нафту еўрапейскімі трэйдарамі. Пра гэта заявіў учора яго кіраўнік Вагіт Алякпераў. «Працягваюцца перамовы з спажыўцамі ў Нямеччыне, Чэхіі, Славаччыне і Польшчы пра падвышэнне цаны, – сказаў ён журналістам. – Цана павінна быць, на нашу думку, справядлівай, рынкавай, канкурэнтаздольнай у параўнанні з іншымі кірункамі». Сваю пазіцыю ЛУКОЙЛ тлумачыць аб`ектыўнымі прычынамі: з пачатку гэтага года Беларусь павялічыла больш як на траціну пошліны на транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба».

У выніку, па словах спадара Алякперава, гэты кірунак стаў менш рэнтабельным у параўнанні з транспартоўкай морам, і ЛУКОЙЛ ужо з пачатку года быў змушаны перанакіраваць частку сваёй нафты ў Балтыйскую трубаправодную сістэму і далей у порт Прыморск. Зрэшты, на думку экспертаў, цалкам пераарыентаваць экспарт нафты ва Усходнюю Еўропу з «Дружбы» на БТС кампанія не здолее тэхнічна. Бо прапускныя здольнасці БТС і прыёмных партоў абмежаваныя. Ды і ў тым, што гэта больш выгодна, яны вельмі сумняваюцца. «Проста ЛУКОЙЛ хоча адмовіцца ад працы з асноўным пастаўшчыком расейскай нафты ва Усходнюю Еўропу – кампаніяй Sunimex, – гаворыць крыніца «Времени новостей» на нафтавым рынку. – Але ў больш або менш сур`ёзным аб`ёме яму гэта наўрад ці атрымаецца».

Якой менавіта цаны на расейскую нафту хоча дамагчыся ЛУКОЙЛ, у кампаніі пакуль не кажуць. Але нядаўна яна ўжо прадэманстравала германскаму нафтаперапрацоўчаму заводу PCK Raffinerie гатоўнасць скараціць у выпадку неабходнасці пастаўкі. Як распавялі заходнім СМІ прадстаўнікі PCK Raffinerie, улетку трэйдары папярэдзілі кіраўніцтва НПЗ пра магчымыя ваганні ў пастаўках, пасля чаго ў ліпені аб`ем расейскай нафты, якая паступала на НПЗ, рэзка ўпаў. Паводле дадзеных «Транснафты», ЛУКОЙЛ скараціў свае пастаўкі ў Нямеччыну амаль на траціну.

Учора ў кампаніі спадара Алякперава паведамілі, што канфлікт з PCK Raffinerie вычарпаны. Па словах прадстаўніка прэс-службы Лукойла, у верасні кампанія будзе пастаўляць нафту ў Нямеччыну ў ранейшым аб`ёме. У PCK Raffinerie таксама кажуць пра аднаўленне стасункаў з Лукойлам. «Мы бачым, што штодзённыя пастаўкі нармалізуюцца», – сказаў Reuters прадстаўнік НПЗ.

У Лукойле падкрэсліваюць, што жаданне дыверсіфікаваць пастаўкі прадыктаванае толькі рынкавымі меркаваннямі: «Пастаўкі морам, нават з улікам платы за фрахт, нават калі будзе невялікае «плячо», абыходзяцца кампаніі танней, чым транспартоўка нафты па трубаправодзе, таму мы і пераарыентавалі частку аб`ёму. Нашы контрагенты гэта разумеюць». Пры гэтым у кампаніі падкрэсліваюць, што магчымае скарачэнне паставак нафты не павінна выклікаць сур`ёзнай незадаволенасці ў канчатковых спажыўцоў расейскай нафты: «У кантрактах звычайна прапісваюць магчымасць ваганняў паставак па месяцах. Бо самае галоўнае – забяспечыць агульны аб`ём нафты, паказаны ў кантракце».

Паводле дадзеных ЦДУ ТЭК, ЛУКОЙЛ экспартаваў па «Дружбе» у студзені–траўні ў Нямеччыну ў сярэднім каля 560 тыс. тон нафты ў месяц, у Польшчу – 170 тыс. тон, у Чэхію – 50 тыс., у Славаччыну – каля 15 тыс. У якасці альтэрнатывы «Дружбе» ЛУКОЙЛ прапаноўвае транспартаваць нафту па БТС у Прыморск і адтуль морам да германскага порта Расток. Да гэтага порта падыходзяць два нафтаправоды: адзін у брадэнбургскі Шведтэ (як раз на PCK Raffinerie), другі – у саксонскі Белен. Магутнасць нафтаперавалачнага порта складае каля 8,7 млн тон нафты ў год. Як адзначаюць эксперты, цяпер тэрмінал цалкам загружаны і прыняць дадатковыя 800 тыс. тон нафты ў месяц наўрад ці зможа. Ды і трэйдары Total на тэрмінале Rostok наўрад ці захочуць працаваць з Лукойлам наўпрост – іх цалкам задавальняе даўно наладжанае супрацоўніцтва з Sunimex. Так што месца для манеўраў на еўрапейскім рынку ў Лукойла практычна няма, таму і пастаўкі ў Нямеччыну ўжо ідуць у ранейшым аб`ёме. Зрэшты, як кажуць у «Транснафце», ЛУКОЙЛ можа выбраць і іншы шлях, напрыклад, праз нафтаправод Адэса–Броды, які пакуль у адрозненне ад БТС мае свабодныя магутнасці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: