Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна падняла цэны для Беларусі
11:39, 30/08/2007

Міністр паліва і энергетыкі Ураіны Юры Бойка паведаміў, што яго краіна дамовілася з Беларуссю па кошце на электраэнергію.

Па словах прэзідэнта дзяржаўнага прадпрыемства знешнеэканамічнай дзейнасці "Укрінтэрэнерга” Мікалая Пашкевіча, кошт экспартнай электраэнергіі для Беларусі будзе складаць не менш як 4,7 цэнта за квт/ч, паведамляюць "Украінскія навіны". "У Расеі сёння таксама адбыўся рэзкі рост цаны на электраэнергію і трэба разумець, што гэтая цана дзесьці ляжыць у адной плоскасці", – сказаў Мікалай Пашкевіч.

У канцы чэрвеня дзяржаўнае прадпрыемства знешнеэканамічнай дзейнасці "Укрінтэрэнерга" прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. Украінскі бок аргументаваў прынятае рашэнне тым, што электраэнергіі бракуе ўнутры краіны, таму рэспубліка змушаная скараціць яе экспарт, піша Тэлеграф.

Беларусь і Украіны раней дамовіліся, што ўкраінскія прадпрыемствы паставяць у нашу краіну ў 2007 годзе 3,5 млрд. квт/ч электраэнергіі (у 2006 годзе Украіна паставіла Беларусі 2,5 млрд. квт/ч). У студзені–чэрвені Украіна паставіла ў Беларусь 1,5 млрд. квт/ч электраэнергіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: