Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У новы год з новай газавай вайной?
13:47, 30/08/2007

Беларусь наўрад ці адназначна згадзіцца на прапанаваную "Газпромам" цану паставак газу ў 2008 годзе, заявіў журналістам у чацвер намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" Вінерый Ваўчуга. "Прыняць адназначна новую цану мы наўрад ці згадзімся. Трэба будзе ўжываць аргументацыю, і мы спадзяемся, што Газпром успрыме гэта з разуменнем", – сказаў ён.

В.Ваўчуга нагадаў, што ў наяўным 4-гадовым кантракце на пастаўкі газу ў Беларусь маецца формула, згодна з якой і вызначаецца цана газу для Беларусі (67% ад сярэднееўрапейскай цаны ў 2008 годзе). Між іншым прадстаўнік Белтрансгаза лічыць, што ў "формуле ёсць заганы – яе складальнікі нельга адчуць сёння, гэта залежыць ад кан`юнктуры цэнаў на нафтапрадукты". На яго думку, у сувязі з гэтым, толькі да 1 кастрычніка "мы прыблізна зможам ведаць, як карыстацца гэтай формулай, цяпер мы разглядаем пытанні рэгламенту працы з формулай".

У сувязі з гэтым "цана на газ для Беларусі будзе канчаткова вызначаная ў сярэдзіне студзеня, то бок, калі мы будзем канчаткова ведаць усе складальнікі формулы", лічыць В.Ваўчуга. Пры гэтым ён адзначыў, што "формулу можна па-рознаму чытаць, і на якую велічыню падвышаць цану на газ – гэта пытанне. Разуменне наша і Газпрома павінна супасці", дадаў ён. У той самы час ён пацвердзіў, што формула, па якой будзе вызначацца цана газу для Беларусі, узгодненая бакамі загадзя да падпісання кантракту. Па яго словах, на прапанову беларускага боку Газпром "занёс формулу цаны ў адпаведную прапанову, і цяпер гэтая формула апроч іншых параметраў, улічвае цану на газ у Польшчы, а таксама цану на нафтапрадукты".

Нагадаем, што сёння газета «Коммерсант» паведаміла, што «Газпром» пачынае традыцыйную перамоўную кампанію па падвышэнні з новага года цэнаў на газ для СНД і краін Балтыі. Літве ўжо прапанаванае плаціць на 40% больш, чым цяпер. У верасні пачнецца абмеркаванне цэнаў з Латвіяй і Эстоніяй, у кастрычніку – з Украінай, у лістападзе – з Беларуссю. У выпадку поспеху "Газпром" зможа павялічыць сваю выручку на гэтых рынках на 15–40%. Але ў апошнія два гады газавай манаполіі не атрымоўвалася завяршыць гэтыя перамовы без сур`ёзных канфліктаў, якія пагражалі зрывам паставак у Еўропу.

Расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў нядаўна ў інтэрв`ю «Інтэрфаксу» заявіў, што цана на газ для Беларусі ў наступным годзе складзе ад 125 да 150 даляраў за тысячу кубаметраў газу. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 100 даляраў за тысячу кубаметраў газу.


камэнтароў: 76

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: