Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» рыхтуе падвышэнне цэнаў на газ для СНД і краін Балтыі
10:32, 30/08/2007

"Газпром" пачынае традыцыйную перамоўную кампанію па падвышэнні з новага года цэнаў на газ для СНД і краін Балтыі. Літве ўжо прапанаванае плаціць на 40% больш, чым цяпер. У верасні пачнецца абмеркаванне цэнаў з Латвіяй і Эстоніяй, у кастрычніку – з Украінай, у лістападзе – з Беларуссю. У выпадку поспеху "Газпром" здолее павялічыць сваю выручку на гэтых рынках на 15–40%. Але ў апошнія два гады газавай манаполіі не атрымлівалася завяршыць гэтыя перамовы без сур`ёзных канфліктаў, якія пагражалі зрывам паставак у Еўропу.

Учора літоўская газета Lietuvos rytas са спасылкай на дадзеныя кампаній-імпарцёраў Lietuvos dujos і Dujotekana паведаміла, што "Газпром" накіраваў апавяшчэнне пра падвышэнне цэнаў на газ для краіны ў 2008 годзе на 40%. "Цэны могуць скласці каля 280 дал. за тысячу кубаметраў", – паведамляе газета. Цяпер газ у Літву пастаўляецца па 190-200 дал. Прэс-сакратар Lietuvos dujos Сігіта Петрыконітэ-Юркунене сказала, што канчатковая цана на будучы год павінна быць узгодненая не пазней за 31 кастрычніка.

Літва стала першай з краін былога СССР, якой "Газпром" накіраваў прапановы па павелічэнні цэнаў на газ у 2008 годзе. Крыніца ў "Газпроме" запэўніла, што "Прыбалтыцы, Беларусі і Украіне цэны насамрэч падвысяць". Іх абмеркаванне з Латвіяй і Эстоніяй пачнецца "неўзабаве". З Беларуссю гэта адбудзецца не раней за кастрычнік. Перамовы на Украіне (цяпер плаціць 130 даляраў за тысячу кубаметраў) "Газпром" зможа пачаць толькі пасля таго, як зафіксуе закупныя цэны на газ у Сярэдняй Азіі.

Па словах мэнэджэра "Газпрома", для Літвы, Латвіі і Эстоніі будуць усталяваныя "нармальныя еўрапейскія цэны", адзіныя для гэтага рэгіёна. Дагэтуль "Газпром" стрымліваў цэны ў Прыбалтыцы, з улікам трохгадовага пераходнага перыяду, фармальна абгрунтаванага ўваходжаннем трох краін у Еўразвяз. Сёлета цэны для Латвіі і Эстоніі складаюць 210–220 дал. за тысячу кубаметраў.

Калі "Газпрому" атрымаецца зафіксаваць цэны, якія абмяркоўваюцца цяпер у экспартных кантрактах на 2008 год, выручка манаполіі на рынках Балтыі, Украіны і Беларусі вырасце з 10,5 млрд дал. да 12–14,7 млрд дал. Аднак палітыка "Газпрома" па рэзкім росце цэнаў на газ можа прымусіць спажыўцоў шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў або іншыя крыніцы энергіі, паведамляе «КоммерсантЪ».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: