Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сідорскі правакуе крызіс перавытворчасці
13:54, 30/08/2007

Прэм`ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння, па сутнасці, адкрыў кампанію па ўборцы цукровага бурака падчас нарады ў Скідзелі, дзе знаходзіцца адзін з 4 цукровых заводаў Беларусі.

«Сёння задача ў тым, каб пачаць перапрацоўку бурака на месяц раней звычайнага тэрміна», – адзначыў Сяргей Сідорскі. Ён растлумачыў, што цяпер цукрыстасць бурака складае 16%, што дае падставу для пачатку ўборкі ранніх сартоў. Пры гэтым ён адзначыў, што «калі мы пачнем перапрацоўку бурака на адзін месяц раней тэрміна, то дадаткова да ўзроўню мінулага года перапрацуем 760 тыс.т», – паведамляе АФН.

«Такім чынам атрымаецца пазбегнуць страт, якія былі летась», – растлумачыў прэм`ер-міністр, па папярэдніх разліках якога, ураджай цукровага бурака ў гэтым годзе складзе каля 4,1 млн. т.

Аднак, 15 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі ў інтэрв`ю БелТА заявіў, што прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" здолеюць перапрацаваць толькі 3 млн.т карняплодаў.

Бо пастаўкі цукру ў Расею строга кватаваныя, а Украінай і Малдовай наша прадукцыя ў дадзены момант таксама не запатрабаваная, Беларусі не застаецца нічога, акрамя як нарошчваць перапрацоўку ўнутры краіны і павялічваць уласную перавытворчасць цукру. На нарадзе ў Скідалі Сяргей Сідорскі заявіў, што ў Беларусі плануюць зрабіць 420 тыс.т цукру з бурака новага ўраджаю пры першапачатковым плане 350–360 тыс.т цукру. З улікам пераносу тэрміна пачатку перапрацоўкі на месяц раней за звычайнае краіна здолее атрымаць каля 420 тыс.т цукру.

Застаецца толькі адзінае пытанне – ці атрымаецца яго куды-небудзь прадаць. Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь змушаная была пайсці на добраахвотнае скарачэнне паставак бураковага цукру ў Расею. Так, паводле дамоўленасцяў, у наступным годзе ў РФ павінна быць адгружанае не больш як 100 тыс.т цукру. Прычын, па якіх расейскі бок змушаны будзе пайсці на павелічэнне аб`ёмаў імпарту беларускага цукру ў 2008 годзе звыш прадугледжаных падпісаным пагадненнем 180 тыс. тон, Сяргей Сідорскі пры гэтым не назваў.

Праца вядзецца і па нарошчванні экспарту ў іншыя краіны – падкрэсліў прэм`ер. Між іншым, паводле дадзеных ДМК, за першыя 5 месяцаў гэтага года аб`ём пастаўленага на экспарт беларускага цукру склаў 80 тыс. тон, з якіх 56 тыс. тон былі пастаўленыя ў Расею. Толькі менш за 13 тыс. тон беларускія цукровыя заводы здолелі прадаць у краіны СНД і каля 12 тыс. тон – па-за СНД.

Паводле дадзеных Мінстата, у I паўгоддзі 2007 года запасы цукру-пяску на прадпрыемствах Беларусі ў 6,2 разоў перавысілі сярэднемесячны аб`ём вытворчасці гэтай прадукцыі.

Маштабная перавытворчасць здольная справакаваць на беларускіх цукровых заводах сур`ёзныя праблемы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: