Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура падазрае інтэрнэт-СМІ ў «дыскрэдытацыі дзяржавы» 13:13, 30/08/2007
У пракуратуру Ленінскага раёна Гародні ўчора выклікалі журналіста Івана Романа. Пракурор пачаў высвятляць ці з’яўляецца той аўтарам артыкула, змешчанага ў ліпені на сайце радыё “Рацыё Рацыя”, у якім “дыскрэдытуецца дзяржаўны орган”.
Дыскрэдытуючым палічылі артыкул, дзе распавядалася пра пераезд у новы будынак супрацоўнікаў аддзела міліцыі Кастрычніцкага раёна горада. У публікацыі гаварылася, што міліцыянты пакінулі ў былым памяшканні шэраг цікавых рэчаў, сярод якіх дакументы па крымінальных справах і адрэзаныя чалавечыя пальцы ў слоіку, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Па словах намесніка пракурора Ленінскага раёна Гродна Аляксандра Абрамовіча, які вёў допыт журналіста, загад правесці праверку прыйшоў з абласной пракуратуры за подпісам намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Яўген Труцько, а туды дакументы накіраваў “адзін уплывовы орган”. Паказаць гэтыя дакументы Івану Роману пракурор Абрамовіч адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.
Размова з журналістам у пракуратуры вялася без складання пратаколу.