Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Толькi б год прастаяць...
09:46, 30/08/2007

Некаторыя беларускiя эканамiсты робяць вельмi змрочныя прагнозы эканамiчнага развiцця краiны на 2008 год. “Гэты год пратрымаемся, а што будзе заўтра — нiхто не зможа сказаць”, — гаворыць прафесар, доктар эканамiчных навук Барыс Жалiба.

Днямi ў офісе Партыi БНФ за “круглым сталом” сабралiся беларускiя эканамiсты, якiя прадстаўляюць недзяржаўны сектар. Дасведчаныя спецыялiсты (кiраўнiк аналiтычнага цэнтра “Стратэгiя” Леанiд Заiка, прадстаўнiк арганiзацыi “Альтэрнатыва-21" Леанiд Злотнiкаў, Аляксандр Сасноў, Мiхась Залескi, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук разглядалi сцэнарыi магчымага развiцця ўнутрыбеларускай сiтуацыi на 2008 год на падставе аналiзу цяперашнiх беларуска-расiйскiх стасункаў i апошнiх прапаноў Еўрапейскага Саюза. ”Эканамiчная сiтуацыя на Беларусi ў кантэксце энергетычнага цiску з боку Расii i прапаноў Еўрасаюза" — такой была тэма пасяджэння, піша “Народная воля”.

Нафтавы нуль

Леанiд Злотнiкаў заявіў, што за пяць месяцаў iмпарт нафты з Расii зменшыўся на 14%, вытворчасць нафтапрадуктаў з расiйскай нафты скарацiлася да 1—3%. Экспарт нафтапрадуктаў скарацiўся неiстотна, але толькi з-за таго, што ў першым квартале нафтапрадукты рабiлiся для ўнутранага спажывання. Пры параўнаннi затрат на iмпарт расiйскай нафты i атрыманай выручкi за экспарцiраваныя нафтапрадукты баланс склаў каля 300 мiльёнаў долараў ЗША. Леанiд Злотнiкаў зрабiў выснову, што “баланс блiзкi да нуля”. Гаворка пра тое, што нафту ў Беларусь для ўнутранага спажывання Расiя “фактычна пастаўляе бясплатна”. Пры пераходзе на сусветныя кошты для Беларусi цана барэля нафты аўтаматычна павысiцца на 100 долараў.

За пяць месяцаў 2007 года Беларусь недаатрымала, цi страцiла, на нафце — каля 300 мiльёнаў долараў (за год можа набегчы сума на 700 мiльёнаў), на цукры — 43 мiльёны, на мясе — 27 мiльёнаў.

У вынiку на Беларусь кладзецца каля 2 мiльярдаў долараў дадатковай нагрузкi, якiя аднекуль трэба ўзяць.

Малочныя страты

Кiраўнiк аналiтычнага цэнтра “Стратэгiя” Леанiд Заiка спынiўся на апошнiх праявах беларуска-расiйскай гандлёвай вайны. У канцы жнiўня — на пачатку верасня ў Беларусь прыедуць расiйскiя iнспектары з “Россельхознадзора” iнспектаваць беларускiя малочныя заводы. Справа ў тым, што з 1 кастрычнiка 2007 года ўвоз у Расiю малака i малочных прадуктаў будзе дазволены толькi тым прадпрыемствам, якiя пройдуць атэстацыю расiйскiх спецыялiстаў.

Аналагiчны парадак дзейнiчае з 1 красавiка 2007 года ў дачыненнi да мяса i мясных прадуктаў беларускай вытворчасцi. З 37 правераных прадпрыемстваў атэставаны толькi 25. I хоць Мiнсельгасхарч i заяўляе, што ў спiсе атэставаных — буйнейшыя экспарцёры, Беларусь ужо панесла адчувальныя страты на гэтым гандлёвым накiрунку.

Доля экспарту малочнай прадукцыi ў агульным аб`ёме экспарту Мiнсельгасхарчу складае 64%, мяса i мясапрадуктаў — каля 22%. А гэта значыць, што страты на малочным рынку будуць разы ў тры большыя, чым на мясным.

— Сертыфiкацыi патрабуе любая краiна, якая хоча атрымлiваць якасны малочны прадукт. Але ў цэлым на рынку адчуваецца недахоп малака. Дагэтуль Беларусь карысталася гэтай акалiчнасцю, актыўна прадаючы ў Расiю малако i малочныя прадукты. За шэсць месяцаў 2007 года прырост паставак малочнай прадукцыi ў Расiю вырас на 4% — у параўнаннi з мiнулым годам. Але ж у 2006 годзе прырост экспарту ў Расiю склаў 64%. Расiя ўжо паставiла пэўныя рагаткi на шляху беларускiх малочных рэк. Нават параўнанне лiчбаў паказвае, што беларускiя малочныя рэкi мялеюць. А з чакаемай сертыфiкацыяй малочных камбiнатаў Беларусь панясе куды большыя страты, — адзначыў Леанiд Заiка.

Дзе браць валюту?

Дзе браць валюту? — гэта асноўная праблема, якая на сёння стаiць перад кiраўнiцтвам Беларусi. “Дзе браць валюту, каб разлiчыцца за расiйскiя нафту i газ?” — задаецца пытаннем прафесар доктар эканамiчных навук Барыс Жалiба. Запазычанасць за расiйскi газ, спажыты ў першым паўгоддзi, Мiнск пагасiў за кошт расiйскiх грошай, а менавiта: за атрыманы першы транш аплаты за акцыi “Белтрансгазу”. “Разлiчылiся пакуль не апошняй, але перадапошняй валютай. Сiтуацыя небяспечная для плацёжнага балансу”, — кажа Б.Жалiба.

Крынiцай валюты, мяркуе эканамiст, могуць быць займы ў замежных камерцыйных банках. Так, амерыканскi “Нью-Йорк сiцi банк” даў крэдыт “Белпрамбудбанку” ў 120 мiльёнаў долараў. Праблема ў тым, што доўг Беларусi дасягнуў 8 мiльярдаў долараў. Гэта — не крытычная адзнака: доўг можа дасягаць 60% ад ВУП, у нас жа пакуль — толькi 20%.

Аднак беларускае кiраўнiцтва выставiла на продаж каля 20 буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, флагманаў айчыннай прамысловасцi (“Нафтан”, “Палiмiр”, “Белшына”...). Асноўным пакупнiком прадпрыемстваў будзе Расiя, але суседка хоча скупiць прадпрыемствы як мага танней...
Вяртаючыся да пошуку валютных крынiц... “Газпром” хутка пералiчыць другую траншу за “Белтрансгаз” у памеры 625 мiльёнаў долараў; можна паскрэбцi ў засеках камерцыйных банкаў... Расiя дасць такi жаданы паўтарамiльярдны крэдыт (у доларах, натуральна), але пад 8,5%. “Прыйдзецца браць расiйскi крэдыт на расiйскiх умовах. Гэта досыць iстотная сума, якой хопiць для разлiку за энергарэсурсы”, — кажа Б.Жалiба.

Змрочныя прагнозы

Эканамiсты малююць змрочную карцiну на перспектыву i 2008 год. “Урад будзе рабiць усё, каб не дапусцiць дэвальвацыi рубля. Пракаповiч зробiць усё, каб утрымаць курс рубля (да канца года курс у адносiнах да долара можа павялiчыцца максiмум на 5 рублёў). Рост курса долара, наадварот, ускалыхне ўкладчыкаў, унясе разлад у банкаўскую сiстэму, што прывядзе да дэфолту, параўнальнага з расiйскiм дэфолтам 1998 года. Калi кiраўнiцтву ўдасца трымаць курс рубля — значыць, урад з цяжкасцямi, але ўтрымлiвае сiтуацыю пад кантролем, не — значыць, не. Гэты год пратрымаемся, а што будзе заўтра — нiхто не можа сказаць”, — адзначыў Барыс Жалiба.

Кошт кубаметра газу для Беларусi ў 2008 годзе можа скласцi ад 120 да 160 долараў. Так што фактычна “мы будзем пацiхеньку прадавацца маёмасцю Расii”, — рэзюмiраваў Барыс Жалiба.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: