Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» не збіраецца абмяркоўваць з беларусамі цану на газ
17:22, 31/08/2007

Расейскі газавы манапаліст ААТ "Газпром" не збіраецца глабальна пераглядаць цэны на газ для суседніх краін у 2008 годзе, а правядзе "тонкую цэнавую наладку", сказаў сёння журналістам прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў, каментуючы чуткі пра магчымае рэзкае павелічэнне цаны на расейскі газ з 2008 года.

"Сітуацыя па кожнай краіне розная. З Малдовай і Беларуссю ў нас кантракты на 5 гадоў, дзе выразна прапісанае як вызначаецца цана. Дадатковыя перамовы там не патрабныя – усё будзе вызначанае кан`юнктурай", – паведаміў Купрыянаў.

"З краінамі Балтыі ў нас таксама доўгатэрміновыя пагадненні, якія прадугледжваюць механізмы абмеркавання цаны ў рамках дзеяння кантракту і ў залежнасці ад сусветных цэнаў на энерганосьбіты", – растлумачыў прадстаўнік "Газпрома". – "Ва Украіну мы наўпрост газ не прадаём. Яго прадае "Росукрэнерго", якое сумесна з украінскім "Нафтогазом" ужо вызначылі аб`ёмы на 2008-2009 гады".

Разам з тым ён не стаў адмаўляць, што канчатковая цана яшчэ не вызначаная і будзе залежаць ад свайго роду знешніх фактараў, у тым ліку і ад вынікаў восеньскіх перамоваў па пастаўках казахскага і ўзбекскага газу, паведамляе АФН.

"Што тычыцца туркменскіх аб`ёмаў, то ў нас дзейнічае кантракт па аб`ёмах і цэнах у памеры $100 да 2009 года", – нагадаў Купрыянаў.

Між іншым, Reuters прыводзіць наступную вытрымку з занатоўкі ўжо неіснуючай нямецкай фінансавай кампаніі Deutsche UFG, якую павыкупляў Deutsche Bank.

"Улічваючы, што цэны на сырую нафту ў 2007 годзе і прадукты яе перапрацоўкі, у цэлым, не змяняліся ў параўнанні з 2006 годам, мы не чакаем, што цэны на газ зменяцца значна для еўрапейскіх спажыўцоў: $267 у 2007 годзе і $259 у 2008 годзе", – гаворыцца ў занатоўцы. – "Цана для Беларусі па-ранейшаму застанецца тэмай для абмеркаванняў. Мы прагназуем, што ў наступным годзе цана для Беларусі складзе $143".

Думаецца, што сёння намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" В.Ваўчуга свае заявы наконт рэгламенту ўжывання формулы цаны будаваў на аснове менавіта гэтай занатоўкі, а не на базе падпісанага з "Газпромам" дакумента.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: