Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія службоўцы шкадуюць аб вывадзе расейскай ядзернай зброі
11:47, 31/08/2007

Беларусь, нягледзячы на тое, што вывела з сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, увесь час адчувае на сабе ціск, заявіў на паседжанні круглага стала «Славянская літаратура і выклікі сучаснасці» старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Мікалай Чаргінец.

"Усё было выведзенае, але наўзамен краіна атрымала ціск", – сказаў М.Чаргінец. Па яго словах, "Беларусь без усякіх умоў вывела з сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, не атрымаўшы за гэта ні цэнта. Было выведзенае столькі зброі, якая магла б паразіць каля 1,5 тысячы стратэгічных цэляў".

Пры гэтым ён дадаў, што "Беларусь увесь час адчувае на сабе ціск, як краіна, якая адстойвае ідэю славянскага адзінства, а таксама як краіна, якая дэманструе ідэю брацтва з Расеяй".

Напярэдадні амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключыў размяшчэння ў Беларусі новых расейскіх вайсковых аб`ектаў у адказ на размяшчэнне элементаў амерыканскай сістэмы ПРА ў Еўропе. "Гэта залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі. А таксама ад пунктаў гледжання экспертаў, дыпламатаў, вайскоўцаў: трэба, можна, калі, як", – сказаў А.Сурыкаў "Інтэрфаксу".

"Я маю на ўвазе аб`екты, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі", – дадаў дыпламат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: