Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы бягуць ад «эканамічнага цуду» 12:14, 31/08/2007
«Каля 600 тысяч беларусаў дзесьці працуюць, і мы нават не ведаем дзе: у Расеі, ва Украіне?», – заявіў на паседжанні Савета міністраў у Менску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка. І гэта толькі афіцыйныя дадзеныя. На думку незалежных экспертаў, колькасць працоўных эмігрантаў складае каля 1,5 мільёнаў.
Міністр на прыкладзе Расеі фактычна прызнаў, што Беларусь не здольная забяспечыць сваім грамадзянам годны ўзровень аплаты іх працы: «Рост заработнай платы ў Расеі апярэджвае аналагічны паказчык у Беларусі. Сёння Расейская Федэрацыя значна ўходзіць наперад у частцы зарплаты», – зазначыў Мікалай Зайчанка.
Разам з тым, паводле ацэнкі міністра, з 2000 года ў Беларусі назіраецца тэндэнцыя перавышэння росту зарплат над ростам прадукцыйнасці працы. "Калі б мы маглі праводзіць палітыку адмовы ад лішніх працоўных месцаў, мы б значна падвысілі прадукцыйнасць працы. На шматлікіх вытворчасцях можна зрабіць скарачэнне", – зазначыў міністр.