Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падаражанне газу «даб`е» эканоміку Беларусі
09:38, 31/08/2007

Падвышэнне цэнаў на расейскія энерганосьбіты можа стаць для Беларусі запаволеннем эканамічнага росту ў агульнай складанасці на 10–15% ВУП за перыяд да 2012 г. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такая ацэнка змешчаная ў паведамленні для друку, распаўсюджаным прэс-службай МВФ па выніках чарговага агляду беларускай эканомікі.

Аўтары прэс-рэлізу прызнаюць, што Беларусь дамаглася за апошнія гады істотных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і ўражлівых макраэканамічных паказчыкаў. Звычайна ў такіх выпадках спецыялісты МВФ не скупяцца на кампліменты палітыцы ўлад.

У дачыненні ж Менска хвалы гучаць хутчэй, як ганьбаванне. Сказанае, напрыклад, што да нядаўняга часу "дзяржава пераразмяркоўвала па ўсёй эканоміцы" лішкі сродкаў, якія ўтварыліся за кошт "спрыяльных цэнаў на расейскія энергарэсурсы", і тым "надавала паскарэнне развіццю ўнутранага попыту". Або што "штуршком да эканамічнага развіцця" у краіне служаць "мэтанакіраваныя льготныя пазыкі дзяржбанкаў" і "падвышэнне зарплат, якое рабілася на загад улад і што перавышала ўзровень прадукцыйнасці працы на дзяржпрадпрыемствах".

Увогуле атрымоўваецца, што высокія сацыяльныя паказчыкі Беларусі – "раўнамернае размеркаванне прыбыткаў, высокі індэкс чалавечага развіцця ААН, жыллёвыя ўмовы" насельніцтва, якія паляпшаюцца – дасягнутыя ледзь ці не "няправільнымі" спосабамі.

У прэс-рэлізе звяртае на сябе таксама прыкметнае і незвычайнае для такіх дакументаў МВФ адрозненне ў тоне ацэнак, якія даюцца экспертамі самога фонду і сябрамі савета дырэктараў фонду, то бок прадстаўнікамі ўрадаў краін, якія ў яго ўваходзяць. Апошнія ў сваёй агульнай ацэнцы таксама адзначылі поспехі Беларусі, якія выяўляюцца ў "хуткім эканамічным росце і паніжэнні інфляцыі". У тлумачэнні яны паказалі, што гэтыя дасягненні "адлюстроўваюць у цэлым абачлівую фінансава-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, а таксама магутны рост у краін-партнёраў" Беларусі. Толькі пасля гэтага яны канстатавалі, што "да 2006 г рост шмат у чым тлумачыўся спрыяльнымі ўмовамі энергетычнага імпарту".

Спецыялісты МВФ выказалі ў прэс-рэлізе меркаванне, што ў Беларусі існуе "фактычная прывязка курсу нацыянальнай валюты да даляра ЗША" і што, на іх погляд, "рэальны абменны курс завышаны прыкладна на 10%".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: