Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін па-ранейшаму хворы
09:39, 31/08/2007

У здароўе экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна змен у лепшы бок не назіраецца, паведаміў БелаПАН адвакат палітыка Зміцер Гарачка. 30 жніўня ён сустрэўся з А.Казуліным у калоніі "Віцьба-3", дзе палітык адбывае пакаранне.

Па словах З.Гарачкі, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя ўмовы ўтрымання ў турме, па якіх "у А.Казуліна ёсць пытанні".

Некалькі дзён таму сям`я палітыка атрымала ліст з "Віцьбы-3". У лісце Казулін адзначае, што ў яго дачыненні "дбайна захоўваецца інфармацыйны вакуум".

А.Казулін паведаміў родным, што ніяк не можа ўзнавіць сваё здароўе, хоць прыкладае да гэтага ўсе намаганні. "Зрухі, вядома, ёсць, але хацелася б большага, тым больш ужо прайшло столькі часу. Падвышаная дрымотнасць і стамляльнасць адбіваецца на ўсім астатнім, нават з кнігай дужа доўга не магу не тое што працаваць, а нават проста чытаць", – адзначаецца ў лісце.

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі А.Казуліна вінаватым у "арганізацыі наўмысных дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту і знішчэннем чужой маёмасці". Палітыка прысудзілі да пазбаўлення свабоды на пяць з паловай гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: